Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Круглы стол "Гісторыя Перамогі ў маёй сям'і"

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у студгарадку прайшоў круглы стол "Гісторыя Перамогі ў маёй сям'і".

Студэнты падзяліліся гісторыямі пра прадзедаў, якія ваявалі, пра тых, хто вярнуўся, пра тых, хто прапаў без вестак, пра тых, хто быў у падполлі, ці змагаўся ў партызанскім атрадзе. Кароткія, хвалюючыя апавяданні, але з якім гонарам удзельнікі гаварылі аб сваяках, якія ўнеслі свой уклад у разгром ворага.

Даўно скончылася Вялікая Айчынная вайна, імкліва ляціць час. Змяняюцца пакаленні. Але ў кожнай сям'і ведаюць і шануюць вялікі подзвіг савецкага народа, які падарыў мірнае жыццё сваім нашчадкам.

  

  


Апублікавана: 29.05.2024