Ужо стала традыцыяй бачыць вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта” на першамайскім мітынгу. Сёлета у Свяце Міру і Працы прынялі ўдзел Курачкіна Н.В., Нікіценка А.М,, Сідралёнак А.Ф., Татарэвіч В.А. і Савіцкая Н.Я. Першамай-2023 сустрэў нас сонечным ранкам, цюльпанамі, нарцысамі, ізумрудам маладых лісцікаў на дрэвах і ўжо яркай зелянінай густой травы, спевамі птушак і мелодыямі прыгожых беларускіх і рускіх песень.
Віншаванні в Першамаем змяняліся ўручэннем дыпломаў і падарункаў пераможцам рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу ў розных намінацыях і цудоўнымі выступленнямі нашых артыстаў і творчых калектываў.
Музыка гучала не толькі на галоўнай пляцоўцы, але і ў розных куточках Парка Перамогі. Тут столькі ўсяго і на ўсе густы – і розных прысмакаў і пітва, і конкурсаў і гульняў, і разлічана на розныя ўзроставыя катэгорыі – ад самых маленькіх да людзей сталага ўзросту.
Мы святкавалі разам з усімі. І вас са святам Першамая!
Інфармацыю падрыхтавала Н.Я.Савіцкая.