Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
"Птушка шчасця"
24 сакавіка ў рамках імпрэзы Сусветнага дня шчасця чальцы добраахвотніцкага атрада «Адкрытыя сэрцы» наведалі «Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі» з акцыяй "Птушка шчасця".
Валанцёры паспрабавалі стварыць для дзяцей цёплую і сяброўскую атмасферу, пагрузіць дзетак у свет чараўніцтва, распавядалі займальныя гісторыі, гулялі, малявалі і проста балбаталі з маленькімі выхаванцамі цэнтра . 
Разыначкай гэтай акцыі стала аплікацыя"Жар-птушка", якую зрабілі разам з дзецьмі нашы валанцёры.
Усім было вельмі весяла, дзеці былі радыя новым знаёмствам і папыталі прыходзіць яшчэ. І мы з задавальненнем наведаем гэта месца яшчэ не раз, бо самае прыемнае - цешыць дзяцей і бачыць усмешкі на іх тварах. Далучайцеся да нас!
  

  

  
Арганізатары: валанцёры ПА БРСМ ф-та ТАР - 1.Гаруля А. 1к. 10 гр., 2.Касабуцкая Е. 2к. 9 гр., 3.Салянкіна Ю. 2к. 9 гр., 4.Сарагавец В. 2 к. 10 гр., 5.Сакарэўская Д. 1 к. 10 гр., 6.Жаваранак А. 1 к. 5 гр., 7.Стульская Г. 2 к.10 гр., 8.Крым А. 2 к. 11 гр.


Опубликовано: 31.03.2016
Больше по рубрике
Экскурсия группы иностранных слушателей в Художественный музей
04.03.2024
Концерт, посвященный 23 февраля
23.02.2024
Тыдзень роднай мовы ў БДТУ
23.02.2024
Будьте осторожны при отдыхе на водоёмах!
17.07.2023
Родители! Берегите детей от опасных связей, не позволяйте запятнать их жизнь!
06.07.2023
Экскурсия по Центральному ботаническому саду Национальной академии наук Беларуси
23.05.2023
“Акавіта” крочыць з Першамаем
02.05.2023
В Негорельском учебно-опытном лесхозе проходит Неделя леса
17.04.2023
Представители БГТУ в составе делегации Министерства образования Республики Беларусь возложили цветы в мемориальном комплексе «Хатынь»
23.03.2023
Во втором и в пятом общежитиях БГТУ состоялись концерты, приуроченные к Новому году 2023
21.12.2022