5–7 лістапада 2015 года загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт М.В. Трус прыняў удзел у рабоце Міжнароднага воркшопа (семінара) “Гісторыя літаратуры Беларусі”, арганізатарам якога выступіў нямецкі Інстытут славістыкі Ольдэнбургскага ўніверсітэта імя К. Асецкага (дырэктар – прафесар Гун-Брыт Колер). З беларускага боку мадэратар прадстаўнічай навуковай сустрэчы – дацэнт БДУ П.І. Навуменка.
Воркшоп быў прысвечаны тэарэтычным і метадалагічным праблемам стварэння нямецкамоўнай “Гісторыі літаратуры Беларусі”, адрасаванай студэнтам і шырокай чытацкай аўдыторыі, – беспрэцэдэнтнаму міжнароднаму праекту ў найноўшым дыскурсе літаратурнай гістарыяграфіі.
У мерапрыемстве бралі ўдзел навукоўцы, стваральнікі выданняў па гісторыі нацыянальных літаратур з Аўстрыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы. Дацэнт М.В. Трус прадставіў даклад “Савецкая беларуская літаратура 1940 – 1980-х гг.: крытычны перагляд”.
Павел Навуменка (Беларусь) і Гун-Брыт Колер (Германія). Ральф Грутэмаер (Германія) і Гун-Брыт Колер (Германія).
У час правядзення круглага стала. Сяргей Кавалёў (Польшча) і Мікалай Трус (Беларусь).
У час агляду старога Ольдэнбурга. Злева направа: Сяргей Гаранін, Мікалай Трус, Іван Ясюк,
Ганна Міхальчук (Беларусь); Галін Ціханаў (Вялікабрытанія), Мікалай Хмяльніцкі (Беларусь),
Сяргей Кавалёў (Польшча), Томас Вайлер (Германія).
Опубликовано: 10.11.2015
Больше по рубрике
ИННОПРОМ
06.07.2021
Победители Республиканского конкурса научных работ
25.06.2021
«MILEX-2021»
23.06.2021
Итоги 72-ой НТК учащихся и студентов
15.06.2021
Торжественное награждение лауреатов XXVII Республиканского конкурса научных работ студентов
02.06.2021
Международный ИКТ форум TIBO-2021
01.06.2021
Выставка «Белагро-2021"
01.06.2021
Выставка-ярмарка «Лесдревтех-2021»
20.05.2021
Конкурс "Память Сердца"
20.05.2021
Международная выставка «Здравоохранение Беларуси»
29.04.2021