Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова кафедрай беларускай філалогіі БДТУ была праведзена студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Паміж наступным і былым...".
Ініцыятыўным ядром мерапрыемства сталі студэнты 2 курса факультэта ВСіП спецыяльнасці “Выдавецкая справа”, а таксама сябры гуртка паглыбленага вывучэння літаратуры “Спадчына” (кіраўнік – дацэнт Федарцова Т.М.).

Былі падрыхтаваны 15 дакладаў разнастайнай тэматыкі. Розныя аспекты філасофскай, грамадзянскай, інтымнай лірыкі А. Куляшова разгледзелі Алена Таргоўцава, Анастасія Кузьмічова, Аляксандра Урбан, Святлана Міхнюк, Лілія Рэпікава. Ваеннай лірыцы былі прысвечаны даклады Антаніны Дваракоўскай, Ліліі Казарскай, Яны Стрэльчык, Ганны Зубарык, Максіма Даналенкі, Аляксандры Шкурат, Станіслава Трухіна, Рамуальда Смагура. Грані перакладчыцкага майстэрства паэта прадставілі Кацярына Сазонава і Вадзім Каспяровіч.
У рамках канферэнцыі былі арганізаваны 2 выставы: навуковых і творчых прац студэнтаў, а таксама кніг Аркадзя Куляшова з фондаў бібліятэкі БДТУ (дырэктар бібліятэкі – Т.Р. Шайкоўская).

Арганізатары канферэнцыі – загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт М.В. Трус і дацэнт кафедры Т.М. Федарцова.

Опубликовано: 23.12.2013
Больше по рубрике
Заседание Научно-образовательного консорциума между высшими учебными заведениями Республики Беларусь и Республики Польша пройдет в БГТУ с 5 по 7 июня
05.06.2019
Заместитель Премьер-министра Республики Беларусь И.В. Петришенко с одаренными учащимися и студентами
04.06.2019
Семинар в рамках проекта «Развитие лесного сектора Республики Беларусь» прошел на базе БГТУ
30.05.2019