Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Паміж наступным і былым..."

Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова кафедрай беларускай філалогіі БДТУ была праведзена студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Паміж наступным і былым...".

Ініцыятыўным ядром мерапрыемства сталі студэнты 2 курса факультэта ВСіП спецыяльнасці “Выдавецкая справа”, а таксама сябры гуртка паглыбленага вывучэння літаратуры “Спадчына” (кіраўнік – дацэнт Федарцова Т.М.).

   

Былі падрыхтаваны 15 дакладаў разнастайнай тэматыкі. Розныя аспекты філасофскай, грамадзянскай, інтымнай лірыкі А. Куляшова разгледзелі Алена Таргоўцава, Анастасія Кузьмічова, Аляксандра Урбан, Святлана Міхнюк, Лілія Рэпікава. Ваеннай лірыцы былі прысвечаны даклады Антаніны Дваракоўскай, Ліліі Казарскай, Яны Стрэльчык, Ганны Зубарык, Максіма Даналенкі, Аляксандры Шкурат, Станіслава Трухіна, Рамуальда Смагура. Грані перакладчыцкага майстэрства паэта прадставілі Кацярына Сазонава і Вадзім Каспяровіч.

У рамках канферэнцыі былі арганізаваны 2 выставы: навуковых і творчых прац студэнтаў, а таксама кніг Аркадзя Куляшова з фондаў бібліятэкі БДТУ (дырэктар бібліятэкі – Т.Р. Шайкоўская).


Арганізатары канферэнцыі – загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт М.В. Трус і дацэнт кафедры Т.М. Федарцова.


Опубликовано: 23.12.2013
Больше по рубрике
Выставка-ярмарка «Лесдревтех-2021»
20.05.2021
Конкурс "Память Сердца"
20.05.2021
Международная выставка «Здравоохранение Беларуси»
29.04.2021
Начала работу выставка инноваций HI-TECH
22.04.2021
Итоги XXVII Республиканского конкурса научных работ студентов
22.04.2021
Международная выставка HI-TECH’2021
02.04.2021
Выставка «BUDEXPO-2021»
10.03.2021
Юбилей ученого Н.А. Батина
09.03.2021
Юбилей ученого Н.А. Батина
06.03.2021
Першыя крокі ў навуку з роднай мовай
23.02.2021