Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Славацкімі шляхамі Янкі Купалы

20 – 27 чэрвеня 2015 г. загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт Трус Мікалай Валянцінавіч прыняў удзел у міжнародным культурна-адукацыйным і выставачным праекцеСлавацкімі шляхамі Янкі Купалы”, прысвечаным 80-годдзю візіту ў Славакію першага народнага паэта Беларусі ў складзе дэлегацыі савецкіх пісьменнікаў і журналістаў. Мэта акцыі – знаёмства з адным з найбольш значных эпізодаў у станаўленні беларуска-славацкіх культурных сувязей, узаемная прэзентацыя сучасных беларускай і славацкай культур і літаратур.

З беларускага боку ў праекце ўдзельнічалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Другі агульнанацыянальны канал (АНТ), Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, газеты “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “СБ Беларусь сегодня”, “Культура”.
Славацкі бок прадстаўлялі Саюз славацкіх пісьменнікаў, газета “Literárny týzdenník”, Літаратурны і музычны музей Дзяржаўнай навуковай бібліятэкі ў Банскай Быстрыцы, Літаратурны фонд Славацкай Рэспублікі.
Праект адбыўся пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы, Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Мар’яна Мурына.
Удзел дацэнта М.В. Труса ў беспрэцэдэнтным міжнародным праекце быў асабліва важным як аўтара манаграфіі “Янка Купала ў Славакіі” і намесніка старшыні Таварыства дружбы “Беларусь – Славакія”.
У ходзе рэалізацыі праекта адбыліся сустрэчы з адміністрацыяй  гарадоў, у якіх пабываў Янка Купала, навуковай і творчай інтэлігенцыяй Славакіі.


Беларуская дэлегацыя на плошчы Гвездаслава ў Браціславе.

             
        Загадчык кафедры беларускай філалогіі                             У адным з залаў Прымацыяльнага палаца Браціславы,
         Мікалай Трус і віцэ-мэр Браціславы                                     у якім у 1935 г. віталі дэлегацыю савецкіх
         Івета Пшэлкава.                                                                     журналістаў і пісьменнікаў.

               
             У Саюзе славацкіх пісьменнікаў разам з Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы
 Уладзімірам Серпікавым (крайні справа).
                                
 На прыёме ў мэра г. Святы Юр Шымана Габуры. 

На прыёме ў мэра г. Модра Юрая Петракавіча.


На прыёме ў мэра г. Пешцяны Мілаша Тамайкі.

На прыёме ў мэра г. Высокія Татры Яна Мокаша.


Опубликовано: 01.07.2015
Больше по рубрике
Приглашаем к участию в конференции (Ярославль)
31.01.2018
Наиболее значимые научные разработки БГТУ в 2017 году
30.01.2018
Подготовка проектов новых заданий ГПНИ
29.01.2018
Экспонаты БГТУ на выставке в Национальной библиотеке Беларуси
26.01.2018
Дайджест научно-технических мероприятий БГТУ за 2017 год
22.01.2018
Конкурс венчурных проектов
22.12.2017
Вынікі падведзены!
21.12.2017
БГТУ на Ярмарке инновационных идей «Smart Patent'17»
15.12.2017
Ярмарка инновационных идей «Smart patent’17»
13.12.2017
Наука для нефтехимии
08.12.2017