12 снежня 2015 года кафедрай беларускай філалогіі БДТУ была праведзена студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Равеснікі стагоддзя”, прысвечаная творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў, народжаных у 1900 г., – Уладзіміра Дубоўкі, Кузьмы Чорнага, Язэпа Пушчы і іншых аўтараў.
Асноўным складам выступоўцаў сталі ўдзельнікі гуртка паглыбленага вывучэння літаратуры “Спадчына” (кіраўнік – дацэнт Федарцова Тамара Мікалаеўна), студэнты 2 курса факультэта выдавецкай справы і паліграфіі.
Былі прадстаўлены 24 даклады. Лепшымі былі прызнаны выступленні Лізаветы Хадаронак, Ірыны Круковіч, Крысціны Казачэнка, Настассі Андросавай, Аляксея Ябланіна. Афармленне залы і фотаздымкі мерапрыемства забяспечыла Лізавета Хадаронак.
Штогадовае правядзенне канферэнцый, прысвечаных класікам беларускай і замежнай літаратуры, дабрая традыцыя кафедры беларускай філалогіі, важны крок у навуковым вызначэнні студэнцкай моладзі, апрабацыя творчых сіл пры дапамозе вопытных педагогаў і навукоўцаў.
Опубликовано: 14.12.2015
Больше по рубрике