Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій на Міжнароднай канферэнцыі ў БДТУ

Студэнткі Крысціна Багдановіч (3 курс) і Вольга Данько (1 курс) спецыяльнасці «выдавецкая справа», магістрантка Ірына Круковіч спецыяльнасці «Журналістыка», пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзіміра Куліковіча прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні і рабоце секцый Міжнароднай навуковай канфернцыі «ХІ Танкаўскія чытанні», якая была прысвечана Году малой радзімы. На ўдзел у мерапрыемстве было заяўлена больш за 100 дакладаў ад прадстаўнікоў Беларусі, Польшчы, Расіі.
На пленарным пасяджэнні з пазнавальным і цікавым дакладам «Лінгвістычныя погляды Максіма Танка» выступіў Уладзімір Куліковіч. За яркае, эмацыйнае выступленне арганізатары і слухачы назвалі нашага кіраўніка «чалавек-аркестр».
Ірына Круковіч прадставіла свой даклад на тэму “Беларускія выдавецкія праекты: тыпалогія, асаблівасці мадэлявання, пазіцыяванне на кніжным рынку Беларусі” у секцыі “Літаратура ў сучаснай мультыкультурнай і інфармацыйнай прасторы”. Кіраўнікі секцыі адзначылі, што дзяўчына добра валодае тэмай, а таксама поўна і дакладна адказвае на пытанні.
Вольга Данько выступіла ў секцыі “Праблемы сучаснага літаратура­знаўства і мовазнаўства ў работах маладых даследчыкаў” з тэмай “Ілюстрацыі ў зборніку вершаў Максіма Танка “Блікі сонца”. Нягледзячы на тое, што Вольга ўдзельнічала ў мерапрыемстве такога тыпу ў першы раз, яе выступ успрынялі пазітыўна. Студэнтка паказала прыклады ілюстрацый ў прэзентацыі і расказала пра іх асаблівасці. Па просьбе слухачоў Вольга выказала свой погляд на тое, як магчыма было бы палепшыць ілюстрацыі для перавыдання зборніка твораў Максіма Танка.
У той самай секцыі выступіла і Крысціна Багдановіч з дакладам “Асабовыя назоўнікі ў вершах Максіма Танка”. Студэнтка растлумачыла аўдыторыі, што даследавала гэту тэму дзеля стварэння “Слоўніка асабовых найменняў”. Гэтым зацікавіліся студэнты педагагічнага ўніверсітэта, як патэнцыйныя карыстальнікі праектаванага даведкавага выдання.
Удзельнічаць у канферэнцыі было цікава. Асабліва нас уразіла адкрыццё, якое вёў Васіль Старычонак (дэкан філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар), і выступоўцы – Зміцер Яцкевіч (дырэктар установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”), Уладзімір Трапянок (намеснік дырэктара канала “Культура” Беларускага радыё) і Леанід Дранько-Майсюк (паэт, Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф”). Яны з самага пачатку задалі добры настрой і стварылі атмасферу, спрыяльную для працы.



Крысціна Багдновіч 
студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Выдавецкая справа»

Опубликовано: 26.09.2018
Больше по рубрике
Белорусский энергетический и экологический форум
14.10.2024
Итоги Международной выставки «ТехИнноПром»
26.09.2024
Международная выставка «ТехИнноПром»
23.09.2024
Итоги Международной выставки «НАШ ДОМ»
20.09.2024
31-я Международная строительная выставка «Будпрагрэс – 2024»
12.09.2024
XI Форум регионов Беларуси и России начал свою работу
28.06.2024
Защита диссертации ЮНИСА ХАССАНА МОХАММЕДА
26.06.2024
Галина Маршалова: Есть ли будущее у термоядерной энергетики?
25.06.2024
Торжественное награждение лауреатов ХХХ Республиканского конкурса научных работ студентов
21.06.2024
Подведены итоги конкурса “ПАМЯТЬ СЕРДЦА”
21.06.2024