Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Выбар на карысць кнігі


Работа з таленавітай моладдзю заўсёды на першаступенным кантролі ў нашай дзяржавы. Адораным юнакам і дзяўчатам проста накавана весці рэй у вучобе, працы, навуковай і творчай дзейнасці, вызначаць будучыню краіны. Яны ўзор, на іх трэба раўняцца астатнім. Ксенія Тарасевіч — адна з такіх. Выпускніца Ліцэя БДУ, пераможца Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры 2013 года, зараз студэнтка факультэта выдавецкай справы і паліграфіі БДТУ. З ёй наша сённяшняя гутарка. 


–Ксенія, скажыце, чаму менавіта БДТУ, факультэт выдавецкай справы і паліграфіі? Звычайна на выбар юнакоў і дзяўчат аказвае ўплыў прыклад блізкіх або прэстыжных спецыяльнасці, а хто паўплываў на вас?

–Кніга. Яна заўсёды са мной, яна — мой дарадца. Кніга прыходзіла да мяне разам з урокамі ў Бешанковіцкай дзяржаўнай гімназіі і ў Ліцэі БДУ, стала сапраўднай сяброўкай, захапленнем. З часам прыйшло разуменне, што кнігу можно ствараць, непасрэдна ўдзельнічаць у працэсе выдання. Сёння ў Беларусі шмат выдавецтваў, дзяржаўных і прыватных, таму поле для дзейнасці, для рэалізацыі сваіх ідэй ёсць. 

–Я жадаю вам напоўніцу здзейсніць свае планы, сцвердзіць сябе як выдавец, а можа, і як аўтар кніг. Дарэчы, а вы самі пішаце?

–Я хутка зразумела, што гэта не маё. У свеце мастацтва мяне больш вабіць музыка. У планах — дасканала авалодаць замежнымі мовамі (англійскай, польскай), заняцца мастацкім перакладам. Зараз шмат часу займае вучоба, але спрабую рэалізаваць сябе на новым ўзроўні: пішу навуковую работу на тэму “Беларуская літаратура пра Вялікую Айчынную вайну”.
 
–Ці паспелі вы асвоіцца ў ролі студэнткі? Што падабаецца? Не расчараваліся ў выбары ўніверсітэта?

–Не, наадварот. Упэўнілася ў правільнасці свайго кроку. Разумею, што тое, пра што марыла, цалкам можа рэалізавацца. З задавальненнем вывучаю профільныя прадметы, хацелася б мець больш часу на іх, вывучаць паглыблена. А так — новыя знаёмствы, новыя эмоцыі, сумаваць няма калі, трэба ўсё паспець. 

–Бачу, што вір вучэбных клопатаў цалкам зацягнуў вас. Але пра творчасць вельмі раю не забываць. Профільныя гурткі пры кафедры беларускай філалогіі БДТУ дапамогуць развіць філалагічныя здольнасці. 


Опубликовано: 19.05.2014
Больше по рубрике
Материалы на основе растительного сырья – новые технологии для Беларуси
11.12.2023
Команда из БГТУ стала победителем пятого международного финтех-хакатона
03.10.2018
«А что дома летом делать?» Как студенты БГТУ провели август в а.г. Щорсы
28.09.2018
Летняя практика в Белтелерадиокомпании. Впечатления студентки факультета принтехнологий и медиакоммуникаций
27.09.2018
«Непобедимых соперников не бывает»: студент БГТУ привез бронзу с чемпионата мира по ирландским танцам
08.06.2018
Пути к пониманию и сотрудничеству
03.06.2018
Знакомство с Шанхаем
29.05.2018
Мир цвета: выставка художественных работ Алены Бурак и ее учеников
23.05.2018
Ветеран войны - ветеран университета Владимир Семенович Мирошников
14.05.2018
Интервью с заведующими выпускающих кафедр факультета ТОВ
30.03.2018