Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Вясновыя сустрэчы ў Вільні

Апошнія дні зімы і пачатак вясны былі для кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій надзвычай клопатнымі і плённымі. Па-першае, мы размеркавалі і ўручылі дыпломы 100 выпускнікам, якія закончылі факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый па спецыяльнасці “Выдавецкая справа”, у тым ліку і факультэт завочнага навучання.

Па-другое, 3 і 4 сакавіка 2017 г. загадчык кафедры Уладзімір Куліковіч, разам з прадстаўнікамі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі па запрашэнні адміністрацыі беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны г. Вільні наведаў літоўскую сталіцу, дзе прыняў удзел у семінары “Сучасныя падыходы да вывучэння культурнай спадчыны беларускага народа: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”.

Падчас візіту ў гімназію Уладзімір Іванавіч правёў прэзентацыю сваіх новых кніг, а таксама майстар-клас для настаўнікаў і вучняў па падрыхтоўцы да Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры, у якой возьмуць удзел і літоўскія школьнікі.

Уладзімір Іванавіч пазнаёміў выпускнікоў гімназіі з практыка-арыентаванымі падыходамі ў навучанні, што прымяняюцца ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным ўніверсітэце, распавёў пра спецыяльнасці і спецыялізацыі нашай установы. У вучняў была добрая магчымасць з першых вуснаў даведацца пра наш універсітэт, каб у далейшым прыняць рашэнне для паступлення менавіта да нас. Справа ў тым, што кожны год беларускай дзяржавай вылучаецца квота літоўскім беларусам для вучобы ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Магчыма, хтосьці з іх у наступным годзе і стане студэнтам БДТУ.

Акрамя гэтага загадчык кафедры сустрэўся з кіраўнікамі Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы і выдаўцамі беларускай газеты ў Вільні пад назвай “Рунь”, прыняў удзел у мерапрыемстве “Свята хлеба”, якое ладзілі ў Віленскім Доме нацыянальных суполак прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў Літвы — беларусы, рускія, украінцы, татары, казахі, кіргізы, малдаване і нават нанайцы.

Вынікам плённага візіту стала ўзгадненне тэксту дамовы аб супрацоўніцтве паміж БДТУ і Віленскай беларускай гімназіяй імя Францішка Скарыны, якая з’яўляецца цэнтрам культурнага жыцця беларусаў у Літве.

Юрый Шпакоўскі


Злева направа: прэзідэнт Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, псіхолаг Віленскай гімназіі імя Ф. Скарыны Ларыса Слесарава, Уладзімір Куліковіч, дырэктар гімназіі Дзіяна Стахновіч, прарэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Алена Даўгун.



Уладзімір Куліковіч уручае дырэктару гімназіі Дзіяне Стахновіч падарунак ад выдавецтва “Аверсэв”


Опубликовано: 07.03.2017
Больше по рубрике
Сайт БГТУ стал жертвой Роскомнадзора
09.06.2015
Сотрудничество с факультетом управления Экономического университета г.Познань (Польша)
27.05.2015
Курсы и стажировки в Индии по программе ITEC
14.05.2015
Международные центры БГТУ
07.05.2015
Пленарное заседание Международной научно-технической конференции МГРИ-РГГУ “Новые идеи в науках о Земле”
06.05.2015
БГТУ и проект TEMPUS
04.05.2015
Конкурс на трёхмесячную оплачиваемую стажировку в королевской столице Польши
28.04.2015
ГРАНТ ДЛЯ ПРОВЕДЕНИЯ НАУЧНЫХ ИССЛЕДОВАНИЙ
23.04.2015
КРУГЛЫЙ СТОЛ ЖИЛИЩНЫХ АССОЦИАЦИЙ И ОБЪЕДИНЕНИЙ
23.04.2015
«ЯРМАРКА ЗНАНИЙ» В ТУРКМЕНИСТАНЕ
22.04.2015