Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Форум маладых лідараў "Think.BDPST" (Будапешт)

Цэнтр ведаў "Antall József"запрашае ўдзельнікаў з усяго свету на Форум маладых лідараў канферэнцыі "Think.BDPST", якая пройдзе 8-10 сакавіка 2016 года ў Будапешце (Венгрыя). Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 25-35 год, якія неўзабаве стануць дзеячамі ў галіне інавацый, даследавання й развіцця.

Мэта форуму - спрыянне дыялогу паміж маладымі інаватарамі, вынаходнікамі ды прадпрымальнікамі - даследчыкамі, маладымі дыпламатамі і спецыялістамі кампаній, што інвестуюць сродкі ў інавацыйныя праекты.

На працягу 3 дзён удзельнікі форуму будуць мець магчымасць удасканаліць свае лідарскія якасці з дапамогай прафесійных трэнераў. Праз інтэрактыўныя воркшопы арганізаітары форуму ладзяць абмен досведам, лепшымі практыкамі, ідэямі па такіх тэмах форуму, як: сацыяльныя вымярэнні інавацый, новыя праблемы бяспекі ў сучасных тэхналогіях і г.д.

Арганізатары пакрываюць пражыванне, сняданкі і абеды на працягу 3-х дзён, а таксама выдаткі на падарожжа ўдзельнікаў з краін Вышаградскай чацвёркі (Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі) і Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (у тым ліку з Беларусі, Украіны, Малдовы, Славеніі, Румыніі, Босніі і Герцэгавіны, Чарнагорыі, Харватыі, Сербіі, Албаніі, Македоніі, Балгарыі, Аўстрыі, Італіі).
Дэдлайн - 22:00 па мінскім часе 20 студзеня 2016 года.
Дадатковая iнфармацыя тут.


Опубликовано: 18.01.2016
Больше по рубрике
Пачатак супрацоўніцтва кафедры РВТ з Універсітэтам імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча)
09.04.2019
Летняя школа в Университете Пардубице (Чехия)
12.03.2019
Летняя школа в Университете Пардубице (Чехия)
12.03.2019
Встреча с Чрезвычайным и Полномочным Послом Венгрии в Республике Беларусь
11.03.2019
ИНФОРМАЦИОННЫЙ ЦЕНТР DAAD В МИНСКЕ ПРИГЛАШАЕТ ПРИНЯТЬ УЧАСТИЕ В 1-ОМ PROPOSAL WRITING WORKSHOP (ПРАКТИЧЕСКОМ СЕМИНАРЕ ПО НАПИСАНИЮ НАУЧНЫХ ПРОЕКТОВ) В МИНСКЕ 18-19.03.2019 г.
20.02.2019
Новые образовательные программы с университетами Узбекистана
18.02.2019
БДТУ сярод ганаровых гасцей на юбілеі ў Вільні
13.02.2019
Стипендии на обучение граждан Республики Беларусь за рубежом
13.02.2019
Международная студенческая неделя в Белграде - ISWiB 2019
04.02.2019
Международная студенческая конференция в Мариборе - SCiM 2019
04.02.2019