Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Форум маладых лідараў "Think.BDPST" (Будапешт)

Цэнтр ведаў "Antall József"запрашае ўдзельнікаў з усяго свету на Форум маладых лідараў канферэнцыі "Think.BDPST", якая пройдзе 8-10 сакавіка 2016 года ў Будапешце (Венгрыя). Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 25-35 год, якія неўзабаве стануць дзеячамі ў галіне інавацый, даследавання й развіцця.

Мэта форуму - спрыянне дыялогу паміж маладымі інаватарамі, вынаходнікамі ды прадпрымальнікамі - даследчыкамі, маладымі дыпламатамі і спецыялістамі кампаній, што інвестуюць сродкі ў інавацыйныя праекты.

На працягу 3-х дзён удзельнікі форуму будуць мець магчымасць удасканаліць свае лідарскія якасці з дапамогай прафесійных трэнераў. Праз інтэрактыўныя воркшопы арганізаітары форуму ладзяць абмен досведам, лепшымі практыкамі, ідэямі па такіх тэмах форуму, як: сацыяльныя вымярэнні інавацый, новыя праблемы бяспекі ў сучасных тэхналогіях і г.д.

Арганізатары пакрываюць пражыванне, сняданкі і абеды на працягу 3-х дзён, а таксама выдаткі на падарожжа ўдзельнікаў з краін Вышаградскай чацвёркі (Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі) і Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (у тым ліку з Беларусі, Украіны, Малдовы, Славеніі, Румыніі, Босніі і Герцэгавіны, Чарнагорыі, Харватыі, Сербіі, Албаніі, Македоніі, Балгарыі, Аўстрыі, Італіі).
Дэдлайн - 22:00 па мінскім часе 20 студзеня 2016 года.
Дадатковая iнфармацыя тут.


Опубликовано: 18.01.2016
Больше по рубрике
Делегация Казанского (Приволжского) федерального университета посетила БГТУ
09.10.2026
БГТУ вручил дипломы магистра 32 гражданам КНР
30.07.2026
Делегация лесного сектора Республики Узбекистан посетила БГТУ для расширения сотрудничества
16.07.2026
Победа на международной олимпиаде
09.07.2026
Ректор БГТУ — на пленарном заседании Форума регионов Беларуси и России
26.06.2026
БГТУ принимает участие в мероприятиях Университета Шанхайской организации сотрудничества
17.06.2026
Визит ректора БГТУ в МГТУ им. Н.Э. Баумана
02.06.2026
Губернатор Приморского края Олег Кожемяко посетил БГТУ
01.06.2026
Сергей Касперович принимает участие в Форуме Лиги ректоров
27.05.2026
Ректоры БГТУ и САФУ обсудили расширение сотрудничества на полях форумов в Минске
27.05.2026