Конкурс Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Беларусь-Украіна
У межах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва "Беларусь-Украіна" ладзіцца першы конкурс праектаў.
Праграма скіравана на наладжванне памежнага супрацоўніцтва з удзелам мясцовых жыхароў, устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і супольнасцей з мэтай сумеснага развіцця вызначаных памежных рэгіёнаў: Брэсцкага, Гомельскага, Валынскага, Кіеўскага, Роўненскага, Жытомірскага і Чарнігаўскага.
Вітаюцца прапановы праектаў у наступных сферах:
- культура, адукацыя і спорт;
- вырашэнне праблемаў экалогіі, занятасці, аховы здароўя і іншых пытанняў, што маюць транспамежнае значэнне;
- паляпшэнне ўмоў жыцця мясцовых супольнасцеў праз сумесныя праекты ў падтрымку сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Патрабаванні да прапаноў праектаў:
- транспамежны характар праекту з удзелам мінімум аднаго партнёра з кожнай краіны праграмы;
- некамерцыйнасць праекту (праект ня мусіць быць скіраваны на прыбытак).
Тэрмін рэалізацыі праектаў можа складаць 9 -18 месяцаў. Фінансаванне можа быць аказана на 90% усіх выдаткаў па праекце. Астатнія сродкі мусяць быць атрыманы з іншых крыніц. Памер грантаў складае 60-250 тыс. еўра.
Бенефіцыярамі могуць быць:
- рэгіянальныя і мясцовыя органы ўлады, а таксама арганізацыі/установы, што імі заснаваны;
- няўрадавыя ды некамерцыйныя арганізацыі, праекты якіх прадстаўляюць агульнадзяржаўны інтарэс.
Дэдлайн - 19 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (033) 683 11 92, на е-мэйл: vlaskinav@outlook.com (Аляксандр Уласкін).
Стыпендыі МЗС Эстоніі ў Талінскім тэхнічным універсітэце
Міністэрства замежных спраў Эстоніі прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры ў Талінскім тэхнічным універсітэце для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Грузіі, Азербайджана.
Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - 2 гады, памер штомесячнай стыпендыі складае 400 еўра (стыпендыя выплочваецца на працягу навучальнага года - з 1 верасня па 30 чэрвеня).
Стыпендыі прапануюцца для навучання па наступных праграмах:
- права,
- інжынерыя навакольнага асяроддзя і менеджмэнт,
- прамысловая інжынерыя і менеджмэнт,
- тэхналогія кіравання,
- міжнароднае бізнес-адміністраванне,
- міжнародныя адносіны і еўрапейска-азіяцкія даследаванні,
- праца і арганізацыйная псіхалогія.
Колькасць стыпендый абмежаваная.
Каб падаць заяўку суіскальніка, калі ласка, дашліце сваё матывацыйнае эсэ на е-мэйл:study@ttu.ee (з тэмай ліста "Ministry of Foreign Affairs scholarship - назва праграмы").
У матывацыйным эсэ неабходна пазначыць:
1. назву навучальнай праграмы Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта;
2. прычыны, па якіх Вы абралі Эстонію ў якасці краіны для атрымання адукацыі;
3. падставы выбару навучальнай праграмы;
4. Вашыя планы пасля выпуску і атрымання дыплому.
Патрабавані да файла матывацыйнага эсэ:
- шрыфт Times New Roman, памер сімвалаў 12,
- міжстрокавы інтэрвал 1,5,
- аб'ём максімум 1,5 старонкі,
- назва файла "ІМЯ. ПРОЗВІШЧА".
Апошні дзень падачы заяўкі - 1 траўня 2016 года. Стыпендыяты будуць абвешчаны ў чэрвені 2016 года і атрымаюць паведамленні праз электронную пошту. Падрабязнасці - тут.
Стыпендыі Ўрада Румыніі для замежных студэнтаў
Урад Румыніі прапануе 85 стыпендый для замежных студэнтаў і аспірантаў.
Прыярытэт аддаецца кандыдатам з краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз і з якімі Румынія не мае пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы культуры і адукацыі. Стыпендыя пакрывае выдаткі на вучобу, на пражыванне. Стыпендыяты атрымліваюць штомесячную фінансавую падтрымку.
Стыпендыяльная праграма не ўключае пакрыццё выдаткаў на харчаванне, мясцовы і міжнародны транспарт.
Дэдлайн - 15 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Обучение в США использованию геоинформационных технологий в экологии
Сообщество "SCGIS" (США) предлагает стипендии для участия в обучающей программе по использованию ГИС-технологий в природоохранной деятельности.
Обучение пройдёт в США с 30 мая по 22 июня 2016 года. Приглашаются представители экологических неправительственных организаций, участники некоммерческих природоохранных проектов университетов, научно-исследовательских институтов и т.д.
Интенсивный 3-недельный курс рассчитан на освоение современных программных продуктов для использования геоинформационных систем в экологических (природоохранных) проектах. Программа обучения предполагает участие в конференциях по теме геоинформационных технологий, которые пройдут в Монтерее и Сан-Диего (Калифорния, США).
Стипендия подразумевает частичное финансирование расходов на поездку и предоставляется на конкурсной основе. Заявку необходимо заполнить на английском языке.
Заявки оцениваются по 3-м основным критериям:
- важность Вашей природоохранной работы,
- степень Вашей вовлеченности в природоохранное сообщество в вашей стране / регионе,
- Ваша мотивация участия в программе (по сравнению с другими подавшими заявки).
Рабочий язык обучения - английский. Синхронный перевод на конференциях и учебных курсах не предусмотрен. Желательно знание английского на уровне общения с коллегами и понимания предметной области. Тем не менее, владение английским языком не является критерием в отборе заявок.
В конкурсе могут участвовать представители Беларуси, Украины, России, Монголии, Армении и других стран.
Скачать форму заявки и инструкцию по её заполнению.
Кандидатам необходимо отправить заявку на е-мейл: scgis.belarus@gmail.com. Дедлайн - 6 февраля 2016 года. Подробная информация - здесь.
Адкрытае грамадства: Стыпендыі для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэтаў
Фундацыя "Адкрытае грамадства" прапануе стыпендыі ў падтрымку міжнароднай акадэмічнай мабільнасці студэнтаў-дактарантаў і выкладчыкаў універсітэтаў. Стыпендыі выдаткоўваюцца на кароткатэрміновыя міжнародныя акадэмічныя праекты - даследчыя візіты (для карыстання бібліятэкамі, архівамі, рэсурсамі ўніверсітэтаў), развіццё навучальнай праграмы/курсу і міжнароднае супрацоўніцтва для ўзгаднення навуковых публікацый. Фундацыя зыходзіць з таго, што ўніверсітэты ёсць жыццёва важнай часткай грамадства і граюць значную ролю ў дасягненні прагрэсіўных сістэмных зменаў, распрацоўцы інавацыных рашэнняў.
Стыпендыі выдаткоўваюцца на падставе значнасці даследаванняў і сувязі з мясцовымі супольнасцямі ў справе паглыблення дэбатаў па складаных грамадскіх пытаннях. Стыпендыі выдаткоўваюцца на праекты тэрмінам 2-9 месяцаў. Памер стыпендыі для студэнтаў-дактарантаў складае 10 тыс. даляраў ЗША, для выкладчыкаў - 15 тыс. даляраў ЗША.
Суіскальнікамі могуць з'яўляцца:
- студэнты-дактаранты, якія навучаюцца ва ўніверсітэце сваёй краіны альбо ў замежнай вышэйшай навучальнай установе,
- выкладчыкі факультэтаў універсітэтаў (поўная занятасць).
Вітаюцца праекты ў наступных дысцыплінах: права, заканадаўства і кіраванне; устойлівае развіццё і кіраванне прыроднымі рэсурсамі; эканамічныя правы і пашырэнне магчымасцяў бедных; ахова здароўя, сацыяльная праца і развіццё супольнасці; палітыка і заканадаўства ў галіне новых медыя; інклюзіўная адукацыя; пост-канфліктныя даследаванні; правы чалавека.
Прымаюцца заяўкі кандыдатаў наступных краін: Беларусь, Малдова Боснія і Герцэгавіна, Сербія, Косава, Македонія, Азербайджан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Манголія, Палестына, Туніс, Егіпет, Сірыя, Емен, Судан, Паўднёвы Судан, Афганістан, Албанія, Ангола, Камбоджа, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Рэспубліка Конга, Эрытрэя, Экватарыяльная Гвінея, Гвінея, Папуа Новая Гвінея, Гаіці, Свазілэнд, Экватарыяльная Гвінея, Эфіопія, Лаос, М'янма, Непал.
У стыпендыяльнай праграме адсутнічае дыскрымінацыя па падставе ўзросту, расы, колеру, полу, рэлігіі, сэксуальнае арыентацыі, інваліднасці.
Заяўкі падаюцца выключна анлайн да 15 лютага 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы (pdf).


