Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…
С. Грахоўскі

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і
непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць
толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён
размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек
пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.
Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў.
Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся
на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы —
каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі
лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак.
Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была
прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. І наша задача – не даць
загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай,
“вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове нашай.

Опубликовано: 21.02.2017
Больше по рубрике
10-я международная конференция «Проблемы лесной фитопатологии и микологии», посвященная 80-летию со дня рождения доктора биологических наук Виталия Ивановича Крутова
11.11.2018
Поздравляем женскую команду лесохозяйственного факультета победой в соревнованиях по мини-футболу!
23.10.2018
Санитарное звено лесохозяйственного факультета приняло активное участие в комплексных учениях по гражданской обороне в БГТУ
19.10.2018