Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць Акцыю: “Чытаем разам!” прысвечаную 100-годдзю Эдуарда Асадава

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць Акцыю: “Чытаем разам!” прысвечаную 100-годдзю Эдуарда Асадава (1923 - 2004)
“Поэт, романтик и просто человек”

 

12 і 19 верасня 2023 года для студэнтаў факультэтаў ПіМ , ІЭФ, ТАР, ХТіТ і ЛГФ  была праведзена Акцыя:”Чытаем разам!”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння папулярнага рускага савецкага паэта і празаіка Эдуарда Асадава.

 

Пару слоў пра паэта…

Паэт Эдуард Асадаў па праву лічыўся песняром кахання ў Савецкім Саюзе. Яго кнігі раскупляліся імгненна, яго вершы перапісваліся ў сшыткі. А самыя кранальныя вершы ён прысвяціў сваёй жонцы Галіне Разумоўскай, якую ніколі не бачыў, бо ў 20 год страціў зрок пасля ранення ў галаву ў бітве пад Севастопалем. На мяжы паміж жыццём і смерцю ён быў 26 дзён. Урачы не спадзяваліся, што ён можа выжыць, але ён застаўся жыць, хоць цалкам страціў зрок. Урачы сказалі: “Наперадзе будзе ўсё. Усё, акрамя святла”. 

Нягледзячы на поўную слепату, ён закончыў Літаратурны інстытут, выдаў звыш 40 кніг, збіраў на свае паэтычныя выступленні поўныя залы аматараў паэтычнага слова ў многіх гарадах СССР. У тым ліку і ў Мінску.

З тых пор як паэзія Асадава пачала заваёўваць сэрцы чытачоў прайшло звыш 70 год. Гэта    немалы тэрмін, але паэт быў і застаецца любімым паэтам мільёнаў чытачоў усіх узростаў не толькі ў Расіі, на постсавецкай прасторы, але і ва ўсім свеце.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел 32 студэнты і супрацоўнікі, а таксама Гаравенка Аксана Валянцінаўна – дацэнт кафедры міжнароднай эканомікі БДЭУ, паэт, даўні госць клуба.

Кіраўнік клуба і вядучыя Клімава Дзіяна, Брагіна Юлія, Мотузава Ганна, Крыгер Лізавета, Качынская Дзіяна, Караткова Вікторыя, Гінько Міраслава, Кірыенка Таццяна расказалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, потым усе прысутныя чыталі вершы Асадава. Такім чынам адбывалася знаёмства з творчасцю паэта і адпрацоўвалася ўменне чытаць тэксты на аўдыторыю. Напрыканцы Гаравенка А.В. падзялілася сваімі ўражаннямі аб творчасці паэта, і прачытала 2 уласныя вершы - працяг разважанняў пасля прачытання верша Асадава.

  

У заключэнне кіраўнік клуба, Гаравенка А.В., Міхайлава С.Я. – выхавальнік інтэрната №2 – далт высокую ацэнкувыступоўцаў і пажадалі студэнтам поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

 

Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Н.Я. Савіцкая


Опубликовано: 21.09.2023
Больше по рубрике
Эксперты РХТУ прочитали курс лекций для студентов БГТУ
12.06.2026
Аспиранты БГТУ получили места для продолжения исследований!
11.06.2026
День донора в БГТУ — вносим вклад в общее дело
11.06.2026
Евгений Россоха в Мининском университете. Программа «Приглашенный профессор»
08.06.2026
«Ознакомление студентов БГТУ с инновационным биофармацевтическим производством в Ганцевичах»
01.06.2026
«БГТУ как платформа развития молодежного инновационного предпринимательства»
22.05.2026
Профилактическая встреча с иностранными студентами
22.05.2026
В БГТУ подвели итоги V Международного молодёжного экологического форума
22.05.2026
Негорельский учебно-опытный лесхоз БГТУ принял V Международный молодежный экологический форум.
22.05.2026
V Международный молодёжный экологический форум стартовал в БГТУ
19.05.2026