Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Лірычныя вечары ў Тэхналагічным. Паэтаў у Беларусі болей, чым бяроз

“Паэтаў у Беларусі болей, чым бяроз”. Пад такой назвай 29.03.23 у актавай зале БДТУ у 14.40 пачалася ўрачыстая  вечарына, прысвечаная 25-годдзю літаратурнага клуба “Ветліца”.

Спачатку  прафкам універсітэта павіншаваў кіраўніка клуба Савіцкую Н.Я., падзякаваў за шматгадовую плённую працу па развіцці таленавітых студэнтаў, уручыў букет шыкоўных руж.

Затым прарэктар па выхаваўчай працы Гапанюк Д.У. уручыў дыпломы членам літаратурнага клуба “Ветліца” - пераможцам і ўдзельнікам Рэспубліканскага літаратурнага конкурса “АЎТОГРАФ-22” -  30 дыпломаў 2-ой, 3-яй ступені і за ўдзел (дыпломы 1-ай ступені будуць уручаны на вучоным савеце).

6 дыпломаў былі ўручаны прадстаўнікам студгарадка – удзельнікам Рэспубліканскага конкурса “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”.

Пасля ўрачыстай часткі пачалася  святочная вечарына.  Вельмі ярка і ўзнёсла выступілі госці клуба: даўнія сябры - паэты і перакладчыкі – Анатолій Аўруцін, Аксана Гаравенка, Валерый Пазняк, Генадзь Шары. Паэтычную эстафету перанялі студэнты, выпускнікі і супарацоўнікі: Лукша Міхаіл, Лявончык Анастасія, Лобач Кацярына, Машкін Максім, Наздрын-Платніцкая Марыя, Значонак Дар’я, Чубараў Арсеній, Санюта Валерыя. Кожны выступоўца паказаў сваю ўнікальнасць як чалавека і асобы, парадаваў высокім паэтычным словам.

А як заварожана слухала выступленні аўдыторыя! Ад пачатку і да канца мерапрыемства студэнты, супрацоўнікі і госці былі цалкам засяроджаны дзействам, што адбывалася на сцэне.

Цікавым было  і выступленне сямейнага дуэта – бабулі і  ўнука – Лебядзько Марыі Антонаўны і студэнта Лебядзько Міхаіла. Прагучалі 2 вершы і песня.

У заключнай частцы вечарыны рэй вяла “Акавіта” – вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў, які 25 год актыўна супрацоўнічае з клубам “Ветліца”. Тут напісана і выканана шмат песень і гімнаў. Вядучыя пазнаёмілі з гісторыяй стварэння і аўтарамі  “Гімна БДТУ” (Словы Міхаіла Наскаўца, музыка Аляксандра Ляха), які быў напісаны да 70-годдзя БДТУ і ўпершыню выкананы на ўрачыстым канцэрце ў 2000-м годзе ў канцэртнай зале “Мінск”. І вось загучаў гімн. Уся зала стаяла і спявала гэту цудоўную мелодыю на глыбокія прарочыя словы. Дарэчы, ўся вечарына суправаджалася відэарадам, таму словы гімна можна было ўбачыць на экране і далучыцца да сумеснага выканання. Яшчэ прагучалі аўтарскія вершы Міхаіла Наскаўца і Валянціны Бажыдай – госці “Ветліцы” і “Акавіты”, – якая прыехала са Смаргоні і на словы якой напісана шмат песень Аляксандрам Ляхам, што з задавальненнем спяваюць акавітаўцы. Адна з іх – “Победа” - прагучала на канцэрце. На верш паэта Валерыя Пазняка “Дарога” таксама напісана песня, якая стала любімай у “Акавіце” і якую цудоўна ўспрыняла аўдаторыя. “Акавіта” развіталася з гледачамі песняй-пажаданнем  “Мы вам жадаем”. Цудоўныя беларускамоўныя вядучыя вечарыны – Адамсон Вераніка і Абрамовіч Арсеній – і кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. падзякавалі ўдзельнікам і гледачам, сказалі шмат цёплых шчырых слоў на развітанне.

 

 

Інфармацыю падрыхтавала кіраўнік клуба “Ветліцы” Н.Я. Савіцкая
Фота: рэдактар прэсс-цэнтра БДТУ В.А. Санюта


Опубликовано: 31.03.2023
Больше по рубрике
Встреча с представителями РУП "Белпочта"
26.06.2024
Праздничный концерт
07.05.2024
Посещение выставки «Отдых-2024»
22.04.2024
Встречаем Тинджан в Минске
15.04.2024
Конкурс эссе на китайском языке «Год Дракона»
10.04.2024
Игоровое музыкальное шоу «ЧАМУ Ж МНЕ НЯ ПЕЦЬ!»
08.04.2024
Юбiлейны канцэрт, прысвечаны 30-годдзю ансамбля
03.04.2024
СПЕЦИАЛЬНОСТЬ «ИЗДАТЕЛЬСКОЕ ДЕЛО» — МНОГОГРАННА, ПРЕПОДАВАТЕЛИ — ПРОФЕССИОНАЛЫ
29.03.2024
Заседание УМО учителей химии Фрунзенского района г. Минска в БГТУ
27.03.2024
Да Міжнароднага дня паэзіі Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць “Літаратурныя чытанні ў Тэхналагічным” “Музыкай слова напоўнім прастору”
25.03.2024