Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне «Поклонимся великим тем годам»

        Пад такой назвай  21 мая 2025 г. адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны Вялікай Перамозе. Праграму падрыхтавалі літаратурны клуб “Ветліца” і вакальны ансамбль супрацоўнікаў “Акавіта”. Гледачамі  імпрэзы была ваенная кафедра са сваімі студэнтамі.

     Начальнік ваеннай кафедры  падпалкоўнік Блажко Д.В. адкрыў вечарыну прывітальным словам, і студэнты кафедры дружна праспявалі “Гімн Беларусі”.

     12 студэнтаў  “Ветліцы” і 11 выканаўцаў  “Акавіты” на працягу паўтары гадзіны ўзнёсла чыталі вершы членаў літаратурнага клуба , беларускіх і рускіх паэтаў, спявалі сола і дуэтам  песні пад гітару і пад баян.

         Майстэрскае выкананне Аляксеем Юнусавым папуры ваенных песень на баяне змянілася харавым выкананнем патрыятычных песень, многія з якіх напісаны мастацкім кіраўніком ансамбля “Акавіта” Аляксандрам Ляхам. Прагучалі дзве прэм’ерныя песні ў выкананні Аляксандра Ляха: “День Памяти”  (словы Галіны Зіноўевай, музыка Аляксандра Ляха)  і “Приходит 9 Мая”  (словы і музыка Алега Дзегцярова). Песні і ўспаміны маці А. Ляха пра вайну да гыбіні душы ўскалыхнулі пачуцці прысутных, ды ўвогуле ўвесь час на працягу канцэрта адчувалася яднанне выступоўцаў і гледачоў. І заключным моцным акордам прагучала сумеснае выкананне ўсімі прысутнымі знакамітай “Катюши”.

 

Інфармацыю падрыхтавала   педагог-арганізатар студгарадка Н. Я. Савіцкая

Фота:  спецыяліст прэсслужбы Н. М. Калеснікава

 


Опубликовано: 21.05.2025
Больше по рубрике
День донора в БГТУ — вносим вклад в общее дело
11.06.2026
Евгений Россоха в Мининском университете. Программа «Приглашенный профессор»
08.06.2026
«Ознакомление студентов БГТУ с инновационным биофармацевтическим производством в Ганцевичах»
01.06.2026
«БГТУ как платформа развития молодежного инновационного предпринимательства»
22.05.2026
Профилактическая встреча с иностранными студентами
22.05.2026
В БГТУ подвели итоги V Международного молодёжного экологического форума
22.05.2026
Негорельский учебно-опытный лесхоз БГТУ принял V Международный молодежный экологический форум.
22.05.2026
V Международный молодёжный экологический форум стартовал в БГТУ
19.05.2026
ИТОГИ ОТКРЫТОГО КОНКУРСА ПО БЕЗОПАСНОСТИ ЖИЗНЕДЕЯТЕЛЬНОСТИ
17.04.2026
В БГТУ прошла выставка «Весна, Женщина, Творчество»
16.04.2026