У рамках ідэалагічнай і выхаваўчай работы студэнты 5 групы 1 курса факультета ПіМ (куратар Т.П. Гуліцкая) 4 лістапада наведалі адзін з самых маладых музеяў краіны - Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
У ходзе экскурсіі студэнты пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі, якія маюць выключнае гістарычнае значэнне для незалежнай Беларусі. Пастаянная экспазіцыя музея прысвечана ключавым дасягненням Рэспублікі Беларусь у палітычным, навуковым, сацыяльна-эканамічным, культурным і спартыўным жыцці з 1990 года па цяперашні час.

Асаблівую цікавасць выклікалі калекцыі падарункаў, якія былі паднесены замежнымі гасцямі Кіраўніку дзяржавы, а таксама матэрыялы, звязаныя са станаўленнем дзяржаўнасці і сучаснымі дасягненнямі краіны.
Экскурсія дазволіла глыбей зразумець працэсы, якія адбываюцца ў краіне, і ўсвядоміць сваё дачыненне да будучыні дзяржавы.