“Жыві і працвітай, родная Беларусь!”
Пад такой назвай 17 чэрвеня 2025 года вакальны ансамбль супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта” і літаратурны клуб “Ветліца” выступілі з канцэртнай праграмай у 129 сярэдняй школе г. Мінска. Выступленне было прысвечана 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Школьнікі дзіцячага лагера з радасцю сустрэлі выступоўцаў, падпявалі, танцавалі, узнагароджвалі бурнымі апладысментамі. Столькі шчырасці і цеплыні было ў іх позірках, столькі непасрэднасці і амаль дарослага разумення сэнсу вершаў і песень. Акавітаўцы парадаваліся ведам і патрыятычнаму выхаванню сучасных школьнікаў. Цеплыню нашых сэрцаў пацвярджае агульны здымак на памяць.

Опубликовано: 19.06.2025
Больше по рубрике