Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Загадчык кафедры РВТ Уладзімір Куліковіч разам з дыпламатам пасольства Беларусі на Міжнароднай канферэнцыі ў Вільні
7 снежня ў Віленскай гімназіі імя Ф.Скарыны адбылася Міжнародная вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя „Нацыянальная школа: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная 100-годдзю адраджэння Літоўскай дзяржавы і 100-годдзю Віленскай беларускай гімназіі. Загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, дацэнт БДТУ Уладзімір Куліковіч прыняў удзел у якасці члена журы конкурса, разам з намеснікам дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі Аленай Доўгань, доктарам гуманітарных навук, дацэнтам ВДУ Гендрыкам Пяткевічам, доктарам гуманітарных навук Алесем Адамковічам.
 
У рамках канференцыі свае даклады, прысвечаныя стваральнкам Віленскай гімназіі — братам Луцкевічам, сусветна вядомым выкладчыкам — Барысу Кіту і іншым знакамітым  беларусам прадставілі вучні Віленскай гімназіі, Ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы (Польшча), Гродзенскай гарадской гімназіі, школ г.Ліды, Ашмян і Навагрудка.
Аб нацыянальных асаблівасцях школ Літвы паведалі вучні гімназіі імя Мікаласа Біржышкі г. Вільнюса, гімназіі Яна Паўла ІІ г. Вільнюса, прыватнай гімназіі  „Саўлес” г. Вільнюса.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Вільнюскага самакіравання, Дэпартамента нацменьшасцяў, прадстаўнікі Мінадукацыі Літвы, гісторыкі і іншыя. Пасольства Беларусі ў Літве на канферэнцыі прадстаўляла саветнік Пасольства Ірына Зубко.


Крыніца: lithuania.mfa.gov.by

Опубликовано: 10.12.2018
Больше по рубрике
Итоги VIII Международной студенческой олимпиады «Управление качеством»
15.11.2021
Вопросы развития целлюлозно-бумажной промышленности обсудили в БГТУ
05.11.2021
VIII Студенческая олимпиада «Управление качеством»
01.11.2021
Всемирному Дню стандартизации посвящается!
15.10.2021
Приглашаем на олимпиаду «Управление качеством»
05.10.2021
Переподготовка руководящих работников и специалистов ОАО «Гродно Азот»
23.09.2021
Центр языковой подготовки БГТУ приглашает
14.09.2021
БГТУ принял участие в Фестивале науки
10.09.2021
Центр языковой подготовки БГТУ приглашает
03.09.2021
АБИТУРИЕНТУ 2022!
03.09.2021