Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Юбілейная алімпіяда загадчыка кафедры

З 11 па 15 студзеня 2016 г. у Барысаве прайшоў ІІІ (Мінскі абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры. Традыцыйны ўдзел у гэтым мерапрыемстве па запрашэнні ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта прыняў загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір Куліковіч.

Для яго сёлетняя алімпіяда стала юбілейнай – 25! Гэта значыць, што вось ужо 25-ы год Уладзімір Іванавіч дзеліцца з вучнямі і настаўнікамі Мінскай вобласці сваім вопытам падрыхтоўкі і ацэнкі вучнёўскіх работ, дапамагае сфарміраваць каманду вобласці для ўдзелу ў заключным этапе алімпіяды.

На сустрэчы з вучнямі і настаўнікамі загадчык кафедры распавёў пра Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, спецыяльнасці і спецыялізацыі, якія запатрабаваны сёння.

На фотаздымках У. Куліковіч з вучнямі 9-х, 10-х і 11-х класаў.







Опубликовано: 15.01.2016
Больше по рубрике
Як падрыхтаваць алімпіёніка-пераможцу. Семінар Уладзіміра Куліковіча ў Віцебску
05.11.2019
Итоги визита работников БГТУ в Эстонскую Республику
05.11.2019
День открытых дверей
01.11.2019
Очередной мастер-класс от И.В. Марченко
31.10.2019
СМИ о Нас: Уладзімір Куліковіч прэзентаваў у Ашмянах «Дзённік алімпіёніка»
28.10.2019
Уладзімір Куліковіч прэзентаваў «Дзённік алімпіёніка»
27.10.2019
Вебинары в БГТУ
24.10.2019
Ректор БГТУ И.В.Войтов принял участие в торжественном открытии выставки "Деревообработка-2019"
23.10.2019
Встреча Министра лесного хозяйства Республики Беларусь со студентами БГТУ
23.10.2019
График распределения выпускников 2020 года.
22.10.2019