Па запрашэнні Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ Уладзімір Куліковіч 4 лістапада 2019 г. правёў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Віцебшчыны “Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры: тэорыя і практыка”.

Удзел у мерапрыемстве прынялі больша за 40 педагогаў вобласці, якія плённа працуюць з адоранымі вучнямі. Падчас семінару былі разгледжаны складаныя пытанні комплекснай работы, асобныя моманты напісання водгуку. Прыхільна сустрэлі настаўнікі тры новыя кнігі Уладзіміра Іванавіча, якія былі прэзентаваны аматарам беларускага слова. Па заканчэнні практычных заняткаў загадчык кафедры пазнаёміў настаўніц з напрамкамі падрыхтоўкі спецыялістаў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Адказаў на шматлікія пытанні адносна вучобы і размеркавання выпускнікоў.

Опубликовано: 05.11.2019
Больше по рубрике
Встреча студентов общежития №1 студгородка БГТУ с начальником отдела охраны правопорядка и профилактики Октябрьского РУВД г. Минска
17.03.2021
Развитие сотрудничества с Республиканским центром государственной экологической экспертизы и повышения квалификации руководящих работников и специалистов Минприроды
23.02.2021