Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Удзел у Міжнародным кангрэсе

21–22 кастрычніка 2015 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся ІІІ Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры». Сёлета ён быў прысвечаны чытанню і інфармацыйнай культуры ў сучасным грамадстве. Вынікі перадавых даследчых прац па бібліятэказнаўстве і кнігазнаўстве былі абмеркаваны на 6 секцыях, акрамя таго на працягу двух дзён праводзіліся прэзентацыі дзейнасці інфармацыйных, культурных, паліграфічных і выдавецкіх цэнтраў (у тым ліку замежных), выставы, шматлікія семінары, круглыя сталы і майстар-класы. На пленарным паседжанні кангрэса таксама адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод удзельнікам I Рэспубліканскага конкурса «Библиотека — центр духовно-нравственного просвещения и воспитания». Усяго ў кангрэсе прыняла ўдзел каля 500 чалавек: навукоўцаў, супрацоўнікаў ВНУ і бібліятэк, выдаўцоў і кнігагандлёвых арганізацый, вытворцаў і пастаўшчыкоў інфармацыйных рэсурсаў і праграмнага забеспячэння з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Азербайджана, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША.

Як адзначылі арганізатары, прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта — частыя і жаданыя госці мерапрыемстваў, якія ладзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Не стаў выключэннем і III Міжнародны кангрэс. 22 кастрычніка на секцыі «Книжное наследие: проблемы выявления, сохранения и исследования» былі прадстаўлены даклады супрацоўнікаў БДТУ: «Бумага vs Цифра: библиофильский подход» (аўтар Радкевіч А. Г., дацэнт кафедры аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікі факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кандыдат тэхнічных навук) і «Знешнія і ўнутраныя элементы кнігі як аб’ект вывучэння і сродак рэкламавання выдання» (Куліковіч У. І., загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта выдавецкай справы і паліграфіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Тарасевіч К. Т., студэнтка 3 курса факультэта выдавецкай справы і паліграфіі, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»). Прэзентацыя другога даклада выклікала вялікую зацікаўленасць сярод спецыялістаў, паколькі ў сучасных умовах развіцця кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь, якія характарызуюцца высокай канкурэнцыяй паміж рознымі тыпамі арганізацый (буйнымі холдынгамі і малымі выдавецтвамі), а таксама зніжэннем чытацкай зацікаўленасці ў айчыннай кнізе, надзвычай актуальна гучаць пытанні паспяховага прасоўвання беларускамоўнай мастацкай кнігі. Вырашэнню гэтай задачы можа спрыяць поўнае раскрыццё рэкламнага патэнцыялу знешніх і ўнутраных элементаў кнігі як самастойных інфармацыйных складнікаў.

Вынікам правядзення III Міжнароднага кангрэса «Библиотека как феномен культуры» стала ўмацаванне навуковых і культурных сувязяў паміж айчыннымі і замежнымі прадстаўнікамі бібліятэчнай, кнігазнаўчай і выдавецкай галін. Таксама была абмеркавана магчымасць супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і факультэта выдавецкай справы і паліграфіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.


Удзельнікі кангрэса
Злева направа: Суша А. А., намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі; Тарасевіч К. Т., Куліковіч У. І.


Опубликовано: 23.10.2015
Больше по рубрике
Проведены первые обучающие курсы по подготовке операторов мБЛА мультироторного типа
05.04.2019
Проект «Образовательная среда для Дронов»
05.04.2019
День открытых дверей факультета информационных технологий
05.04.2019
Итоги олимпиады "ProFIT"
03.04.2019
Нас наведае прафесар Познанскага ўніверсітэта Катажына Кшак-Вайс
01.04.2019
Хваленя Светлана в числе лучших. Поздравляем!
01.04.2019
Уха, оптические прицелы и олени: БГТУ принял участие в ярмарке «Охота и рыболовство»
28.03.2019
Подведены итоги Международного конкурса научных работ в области полиграфии и издательского дела
26.03.2019
Cостоялась конференция «Язык и культура как национальное достояние в поликультурном пространстве»
21.03.2019
17 марта День открытых дверей
17.03.2019