Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Супрацоўніцтва кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій з Палацам дзяцей і моладзі ў Мінску
Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій нашага ўніверсітэта мае цесныя творчыя стасункі не толькі з выдавецтвамі, медыяхолдынгамі, тыпаграфіямі, але ў іншымі ўстановамі адукацыі. Адной з такіх устаноў з'яўляецца Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Менавіта там 20 і 21 студзеня 2019 года аддзелам інтэлектуальнай творчасці ў рамках ХХХVIII гарадской канферэнцыі навучэнцаў быў арганізаваны конкурс даследчых работ. 
 
Для правядзення  конкурсу і ацэнкі вучнёўскіх работ мінчан у секцыі "Лінгвістыка" (па вучэбным прадмеце "Беларуская мова") быў запрошаны вядомы ў рэспубліцы даследчык, метадыст, навуковец Уладзімір Куліковіч - загадчык кафедры РВТ. 

- Удзел у такім мерапрыемстве Уладзіміра Іванавіча - вялікі гонар для нас! - з захапленнем расказалі нашым карэспандэнтам арганізатары конкурсу. - Гэта не першая наша сумесная праца. Прысутнасць такой асобы - гэта гарант аб'ектыўнасці і высокага прафесіяналізму, паказчык увагі і павагі з боку навукоўцаў тэхналагічнага ўніверсітэта да агульнаадукацыйных устаноў.

Сам жа загадчык кафедры патлумачыў, што з цікавасцю і захапленнем (пры наяўнасці вольнай хвіліны) прымае удзел у падобных імпрэзах, паколькі яны дазваляюць адчуць рытм жыцця сучаснай школы, узровень патэнцыйных абітурыентаў, падтрымліваюць творчы запал і натхненне.



Кацярына Шчыгельская
На фота. Імгненні конкурсу


Опубликовано: 24.01.2019
Больше по рубрике
Беларусь в современном мире
22.05.2018
Май — фестиваль!
22.05.2018
tibo 2018
18.05.2018
Стремление к знанию есть!
14.05.2018
Объявлен набор на специальность "Инновационный менеджмент" (магистратура)
10.05.2018
Не прожигай свою жизнь!
02.05.2018
Государственный экзамен
02.05.2018
Регистрация на централизованное тестирование-2018
02.05.2018
Визит делегации Татарстана в БГТУ. Новые горизонты сотрудничества
29.04.2018
Перенос занятий из аудитории 100 корп. 3а
28.04.2018