21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
Адкуль прыйшло гэта свята?
21 лютага 1952 года на бяззбройных мірных дэманстрантаў, якія змагаліся за прызнанне бенгальскай мовы ў якасці афіцыйнай мовы Пакістана, паліцыя адкрыла агонь, пасля чаго загінула чатыры студэнта. У 1999 годзе асамблея ААН вызначыла 21 лютага як Міжнародны дзень роднай мовы.
Чым адметная наша родная мова?
Як сведчаць даследаванні ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца адной з самых мілагучных. Тлумачыцца гэта вялікай колькасцю адкрытых складоў (ле-ту-це-нне, ма-ро-зі-ва), наяўнасцю адметнага гука “ў”, падаўжэння (адцен-н-не, завугол-л-ле). Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў!
Цікавінка
У 2003 годзе ў Полацку быў адкрыты помнік адметнай літары Ў, які сімвалізуе ўнікальнасць беларускай мовы.
Дню роднай мовы прысвячаецца:
Опубликовано: 19.02.2016