Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
І зноў перамога… Конкурс чытальнікаў вершаў “Мой родны кут, як ты мне мілы”, Гродна, 08.12.23..

Літаратурны клуб “Ветліца” 08.12.23 г. прыняў удзел у творчай гасцёўні “Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур”. Гэта мерапрыемства

рэспубліканскага маштабу праводзіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

У творчай гасцёўні праводзіліся розныя конкурсы і гульні,  а

літаратурны клуб “Ветліца” быў узнагароджаны дыпломам за 1 месца ў конкурсе чытальнікаў вершаў “Мой родны кут, як ты мне мілы”.

 

Канкурсанты Лебядзько Міхаіл (3 ЛГФ), Козел Андрэй (І ТАР) і Вячэрская Мілана (І ПіМ) – выступілі з кампазіцыяй беларускамоўных вершаў, якую склалі ўласны верш Козела Андрэя, вершы Веры Вярбы, Яўгеніі Янішчыц і заключны верш Алеся Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць”, прачытаны ў форме рэцытацыі. Прывітальныя словы ад БДТУ прамовіў Лебядзько Міхаіл, і усе выступоўцы коратка расказалі пра свае родныя мясціны: Наваполацк і Заходнюю Дзвіну, Брэст і прыгожыя Буг і Мухавец, Нясвіжчыну і Гарадзею. Выступілі эмацыянальна, годна,творча, на добрай беларускай мове. І гэта было цудоўным завяршэннем конкурсу, яго эстэтычна-лірычна-патрыятычнай вяршыняй.

Пасля падвядзення вынікаў конкурсу, першы прарэктар уручыў дыпломы пераможцам і сертыфікаты ўдзельнікам. Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я падзякавала за высокую ацэнку выступлення студэнтаў  і ўручыла падарунак ад БДТУ – літаратурна-мастацкі альманах “AVE” (Адраджэнне. Вера, Еднасць), які быў перададзены ў бібліятэку. Дырэктар бібліятэкі выказала падзяку і запрасіла да супрацоўніцтва.

Варта адзначыць маштаб і якасць праведзенага мерапрыемства, у якім ўдзельнічалі многія вузы рэспублікі і шмат замежных навучэнцаў, усе былі прыняты на належным узроўні.  Адчуваецца, што працацавала дружная каманда прафесіяналаў, якой пажадаем далейшых  поспехаў і ўдачы.

Гасцёўня завяршылася  цудоўным гала-канцэртам, дзе выступілі  з яркімі нацыянальна-культурнамі нумарамі прадстаўнікі многіх краін свету, якія вучацца ў вузах Рэспублікі Беларусь.

Мэтай мерапрыемства было развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння навучэнцаў, выхаванне талерантнай асобы ў полікультурным асяроддзі ўніверсітэта, павышэнне цікавасці да гісторыі, культуры і  традыцый Рэспублікі Беларусь.

Дзякуй усім арганізатарам  і выступоўцам за вялікую арганізацыйна-творчую працу і цудоныя выступленні.

Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”                                    Н.Я.Савіцкая


Опубликовано: 15.12.2023
Больше по рубрике
Поздравление с Днём отца
21.10.2026
IV Международный семинар по спектроскопии и фотохимии макрогетероциклических соединений начал свою работу
20.10.2026
Студенческая семья БГТУ победила в республиканском конкурсе «Счастливы вместе»
20.10.2026
В БГТУ подведены итоги конкурса «Студент года БГТУ 2026»
20.10.2026
На базе БГТУ прошли международные соревнования по спортивной аэробике «Аэроосень»
19.10.2026
В преддверии III Международного форума по беспилотным аппаратам состоялась встреча со студентами ФИТ
19.10.2026
Завтра стартует 4-й Международный семинар по спектроскопии и фотохимии макрогетероциклических соединений!
19.10.2026
Список научно-педагогических работников БГТУ, которые представляются к присвоению ученых званий на заседании Совета университета 27 октября 2026 года
16.10.2026
Когда спорт про любовь: легкоатлетический пробег в честь Дня матери
16.10.2026
БГТУ на IX Международном форуме «НЕФТЕГАЗОХИМИЯ-2026»: итоги двух дней работы
15.10.2026