Цэнтр усходнеславянскіх даследаванняў Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі (РНБ) і Санкт-Пецярбургская асацыяцыя беларусістаў 14 чэрвеня 2024 года сталі арганізатарамі міжнароднай канферэнцыі «Санкт-Пецярбург і беларуская культура».

З Беларусі на мерапрыемства былі запрошаны Віктар Шніп — галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, Людміла Рублеўская — супрацоўніца выдавецкага дома “Звязда” і Уладзімір КУЛІКОВІЧ — дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, які выступіў з дакладам “Тыпалогія арфаграфічных недакладнасцей у сучасных беларускамоўных выданнях”.

Падчас канферэнцыі была дасягнута дамоўленасць з кіраўніцтвам РНБ аб наладжванні супрацоўніцтва з БДТУ, распрацоўцы сумесных навукова-даследчых праектаў.

Хваленя С., аспірант кафедры РВТ
Опубликовано: 19.06.2024
Больше по рубрике
От койко-места к пространству возможностей: в Профсоюзе наградили общежитие нашего колледжа!
12.08.2026
Пресс-конференция на тему «Вступительная кампания 2026 в Беларуси: предварительные итоги и результаты зачисления»
12.08.2026
Академия будущего: во Дворце Независимости обсудили создание интеллектуального локомотива страны
04.08.2026