16 лютага ў iнтэрнаце № 1 студэнцкага гарадка БДТУ адбылося мерапрыемства «Гiмн роднай мове», прысвечанае Мiжнароднаму дню роднай мовы, якое адзначаецца 21 лютага ва ўсiх краiнах свету. У мерапрыемстве прынялi ўдзел кафедра беларускай фiлалогii ў асобе старшага выкладчыка Савіцкай Надзеi Яўсееўны з групай слухачоў з Бангладэш i Пакiстана, а таксама педагог-псiхолаг АВРМ Дзiцэвiч Людмiла Мiкалаеўна.
Хлопцы i дзяўчаты пазнаёмiлiся з гiсторыяй свята. Яны чыталi вершы, спявалi песнi, размаўлялi на роднай мове.
Госцi з далекiх краiн Бангладэш i Пакiстан у форме прэзентацыi выказалi свой погляд на падзеi далёкага 1952 года. Яны праспявалi песню на роднай мове i гiмн роднай краiны, а разам з беларускiмi студэнтамi выканалi песню «Купалiнка», якая ўжо стала вiзiтоўкай нашай краiны. Мерапрыемства прайшло ў цёплай i зацiкаўленай атмасферы.
Свята было арганiзавана педагогам-арганiзатарам студэнцкага гарадка Чудновай Святланай Уладзiмiраўнай i выхавальнiкам iнтэрната №1 Сiманавай Наталляй Станiславаўнай.







