Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Запрашаем паслухаць Калядныя песні!
Найвядомейшыя прыгожыя Калядныя песні (Christmas Carols) загучаць па-беларуску пад беларускія гуслі! 17 снежня запрашаем усіх на мерапрыемства, прысвечанае юбілею кафедры турызму, прыродакарыстання і паляўніцтвазнаўства.




Чараўніцтва еўрапейскіх калядных і навагодніх спеваў натхняла беларускіх паэтаў ва ўсе часы! «Ціхая ноч» у перакладзе Наталлі Арсенневай даўно стала класікай нашай паэзіі. А без песні «Звон звініць» (Jingle Bells у перакладзе Алега Хаменкі) ўжо немагчыма ўявіць сабе гэтыя святочныя дні.

Гуслі — наш старадаўні і неверагодна мілагучны інструмент. Толькі паслухайце, як гучаць калядныя песні пад гуслі!

Каляды — час цудаў, спадзяванняў, чакання радасці і святла. Час дарыць і атрымліваць падарункі. Час ствараць святочную чароўную атмасферу для сваіх блізкіх, для сяброў і для сябе!

Чакаем Вас 17 снежня у 17:30 у студэнцкай чытальнай зале!

Опубликовано: 13.12.2019
Больше по рубрике
Выступленне вакальнага ансамбля "Акавіта" на заключным канцэрце фестываля народнай творчасці ветэранскіх калектываў
13.11.2017
Минута славы по номинациям
10.11.2017
Осенний салон
10.11.2017
Коласаўскія чытанні
04.11.2017
Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае на Каласавіны
02.11.2017
Минута славы первокурсников
01.11.2017
Открытый конкурс на разработку талисмана Евроигр-2019 в Минске
31.10.2017
З кніжнай скарбніцы
19.10.2017
Мятный лев — 2017
17.10.2017
А у нас субботник!
12.10.2017