Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Запрашаем паслухаць Калядныя песні!
Найвядомейшыя прыгожыя Калядныя песні (Christmas Carols) загучаць па-беларуску пад беларускія гуслі! 17 снежня запрашаем усіх на мерапрыемства, прысвечанае юбілею кафедры турызму, прыродакарыстання і паляўніцтвазнаўства.




Чараўніцтва еўрапейскіх калядных і навагодніх спеваў натхняла беларускіх паэтаў ва ўсе часы! «Ціхая ноч» у перакладзе Наталлі Арсенневай даўно стала класікай нашай паэзіі. А без песні «Звон звініць» (Jingle Bells у перакладзе Алега Хаменкі) ўжо немагчыма ўявіць сабе гэтыя святочныя дні.

Гуслі — наш старадаўні і неверагодна мілагучны інструмент. Толькі паслухайце, як гучаць калядныя песні пад гуслі!

Каляды — час цудаў, спадзяванняў, чакання радасці і святла. Час дарыць і атрымліваць падарункі. Час ствараць святочную чароўную атмасферу для сваіх блізкіх, для сяброў і для сябе!

Чакаем Вас 17 снежня у 17:30 у студэнцкай чытальнай зале!

Опубликовано: 13.12.2019
Больше по рубрике
Віншуем пераможцаў “АРТ-вакацый-2020”!
25.03.2021
Акцыя: “Чытаем разам”! Іван Шамякін – чалавек-эпоха
25.03.2021
Экскурсия в Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны
19.03.2021
Народный праздник «Гуканне вясны»
19.03.2021
Народные забавы "Разгуляй"
11.03.2021
Экскурсія ў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
04.03.2021
"Сюрприз для самых дорогих"
04.03.2021
Знакомимся с историей Беларуси
02.03.2021
Экскурсия в Национальный художественный музей Республики Беларусь
01.03.2021
“АКАВІТА” віншуе ўсіх мужчын з днём абаронца айчыны
24.02.2021