Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
З ЮБІЛЕЕМ!
4 верасня 2016 г. спаўняецца 70 гадоў дацэнту кафедры беларускай філалогіі, выдатніку народнай адукацыі БССР, заслужанаму работніку народнай адукацыі БССР Кузьміч Вользе Аляксандраўне.

Вольга Аляксандраўна працуе ў БДТУ з 1996 года. За два дзесяцігоддзі плённай педагагічнай дзейнасці ва ўніверсітэце спачатку на пасадзе загадчыка кафедры беларускай мовы, пасля – дацэнта кафедры беларускай філалогіі В.А. Кузьміч зрабіла вялікі ўклад у развіццё вучэбна-выхаваўчага працэсу ўніверсітэта. 

Непасрэдна пад кіраўніцтвам Вольгі Аляксандраўны і з яе ўдзелам на пастаяннай аснове праводзіцца значная метадычная, ідэалагічная і ідэйна-выхаваўчая праца ў БДТУ і за яго межамі. Вольга Аляксандраўна штогод арганізуе ўдзел навучэнцаў у шматлікіх універсітэцкіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, па выніках якіх студэнты, магістранты і аспіранты рэгулярна атрымліваюць высокія катэгорыі, граматы і дыпломы. Cтудэнты і аспіранты, навуковай работай якіх кіравала Вольга Аляксандраўна, станавіліся лаўрэатамі Спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі; некалькі чалавек былі удастоены звання лаўрэата прэміі Мінгарвыканкама і Ганаровых грамат краін СНД і Украінскай акадэміі друкарства. За асабісты ўклад у распрацоўку праекта выставы “Маральна-прававое і сямейнае выхаванне, прафілактыка проціпраўных паводзін дзяцей і навучэнскай моладзі” В.А. Кузьміч
узнагароджана Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Адміністрацыя ўніверсітэта, калектыў кафедры беларускай філалогіі, супрацоўнікі дэканата факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый сардэчна віншуюць Вольгу Аляксандраўну Кузьміч з юбілеем.


Опубликовано: 04.09.2016
Больше по рубрике
Посиделки "Суженый мой, ряженый"
21.01.2021
Викторина "Старый Новый Год"
18.01.2021
ЩЕДРЫЙ ВЕЧЕР, ВАМ!
14.01.2021
Новогодняя игрушка из прошлого
11.01.2021
Майстэрня Дзеда Мароза
29.12.2020
Новогодняя программа «Метель предсказаний»
28.12.2020
Экскурсия в Национальную библиотеку РБ
21.12.2020
Новогоднее шоу «Загадай желание»
18.12.2020
Посиделки «Бубенцы звенят - сваты едут»
10.12.2020
Республиканский конкурс студенческих семей «Счастливы вместе»
25.11.2020