Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
З кніжнай скарбніцы

17 кастрычніка будучыя выдаўцы, а на дадзены момант студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Выдавецкая справа», наведалі прымеркаваную да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання выставу, якая была прадстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Яе афіцыйная назва: «З кніжнай скарбніцы. Выданні друкарняў Беларусі XVI — першай паловы XIX стагоддзя ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь».


На выставе прадстаўлена дзесяць выданняў беларускіх друкарняў з калекцыі музея, якія ўключаюць 192 адзінкі захоўвання. Большасць кніг калекцыі богаслужэбнага і рэлігійна-маральнага зместу. Сярод іх праваслаўныя і ўніяцкія выданні, кнігі, прызначаныя для старавераў.

Найбольш раннім экспанатам з’яўляецца Евангелле 1600 г. з
 найбуйнейшага цэнтра беларускага кнігадрукавання апошняй чвэрці XVI — першых дзесяцігоддзяў XVII стагоддзя — друкарні братоў Мамонічаў у Вільні. 


Яго «вярнуў да жыцця» майстар-рэстаўратар Андрэй Крапіўка. Працэс рэстаўрацыі адлюстраваны ў прадстаўленых на выставе фотаматэрыялах. 

  

Н
а выставе можна было ўбачыць і вокладку Евангелля XIX стагоддзя. Менавіта ў ёй трапіла Евангелле 1600 г. ў мастацкі музей (металічнымі накладкамі кнігі не афармлялі да XIX стагоддзя). Евангелле было пераплецена ў 1942 г., і пераплётчык прыстасаваў іншую вокладку. Разам з вокладкай экспануецца і старонка з запісам аб тым, што працу выканаў Зямчонак Ягор Пракопавіч ў вёсцы Поснуды на Браслаўшчыне. Гэты ліст быў укладзены ў Евангелле. 


Даволі рэдкім з’яўляецца экспануемае на выставе выданне «Акафісты ўсесядмічныя».
Яно надрукавана ў 1698 г. Максімам Вашчанкам у магілёўскай Брацкай друкарні, са станаў якой у канцы XVII — сярэдзіне XVIII стагоддзя выйшла больш за 40 выданняў. Вобразна-пластычнае рашэнне звыш дзясятка ксілаграфій гэтай кнігі яскрава адлюстроўвае асаблівасці магілёўскай школы гравюры. 


Прадукцыю вядомай друкарні Вялікага Княства Літоўскага — Віленскага Троіцкага манастыра — на другім этапе яе дзейнасці (з 1760 па 1839 г.) прадстаўляе прызначаны для старавераў Канонік 1794 г. У афармленні музейнага экзэмпляра прасочваецца выкарыстанне традыцыйных графічных элементаў маскоўскіх даніканаўскіх кніг.
 


Выдавецкую дзейнасць друкарні, якая на працягу 1692/93–1803 гг. дзейнічала ў Супрасльскім манастыры, прадстаўляе Evangelia in festis (Евангелле на святы), надрукаванае на лацінскай мове ў 1765 г.


На выставе экспануецца таксама адно з выданняў друкарні полацкіх піяраў — Missale Romanum (каталіцкая кніга для набажэнстваў) 1825 года.
 


Прадукцыю віленскай дыяцэзіяльнай друкарні, якая функцыянавала ў 1775–1842 гг., прадстаўляе «Сакральная герменеўтыка» (1830 г.) у двух тамах.
 


Усе экспанаты дазваляюць дакрануцца да мінулага і нашай спадчыны. Кніга — гэта цэлая гісторыя, не толькі з-за яе зместу, але і жыццёвага шляху, які яна прайшла перад тым, як трапіць да нас. 

Але сама выстава крыху расчаравала: для такой вялікай падзеі як 500-годдзе беларускага кнігадрукаванная, экспазіцыя з дзесяццю экспанатамі — гэта неяк зусім сціпла і неадпавядальна значнасці падзеі. Маем надзею, што ў будучыні мастацкі музей зробіць вялікую разгорнутую выставу, дзе будзе прадстаўлена яшчэ больш цікавых і неверагодна прыгожых кніг.

Матэрыял падрыхтавала Моргун Паліна
Фотаздымкі: Моргун Паліна і Капусціна Ксенія



Опубликовано: 19.10.2017
Больше по рубрике
Посиделки "Суженый мой, ряженый"
21.01.2021
Викторина "Старый Новый Год"
18.01.2021
ЩЕДРЫЙ ВЕЧЕР, ВАМ!
14.01.2021
Новогодняя игрушка из прошлого
11.01.2021
Майстэрня Дзеда Мароза
29.12.2020
Новогодняя программа «Метель предсказаний»
28.12.2020
Экскурсия в Национальную библиотеку РБ
21.12.2020
Новогоднее шоу «Загадай желание»
18.12.2020
Посиделки «Бубенцы звенят - сваты едут»
10.12.2020
Республиканский конкурс студенческих семей «Счастливы вместе»
25.11.2020