Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Вечар да 85-годдзя Ніла Гілевіча

4 кастрычніка 2016 г. студэнты 4 курса разам з аспіранткай кафедры Я. Лабоха наведалі імпрэзу ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, што была прымеркаваная да 85-годдзя Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

Людзей у маленькай залі музея сабралося зашмат. Каму не хапіла месцаў, стаялі ўздоўж сцен, а каму і там месца не хапіла — ля дзвярэй, а то і ў суседніх пакоях і калідорах. Аднак вечар пачаўся, і рабілася неважна, хто дзе сядзіць ці стаіць.

Напачатку супрацоўнікі музея з дапамогай праектара паказалі фрагмент архіўнага запісу з Нілам Сымонавічам, дзе той апавядаў пра сваё дзяцінства. Настрой — для каго святочны з кропляй смутку, для каго настальгічны — быў створаны. Да мікрафона сталі падыходзіць сваякі, сябры і былыя студэнты Ніла Гілевіча. Выступілі малодшы брат паэта, літаратар Мікола Гіль, сын паэта Сяргей Гілевіч, паэт Анатоль Вярцінскі, галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, прафесар БДУ Вячаслаў Рагойша, акадэмік Радзім Гарэцкі, паэт Васіль Зуёнак, паэт і эсэіст Міхась Скобла і іншыя. На лірычны лад настройвалі “музычныя паўзы”: Таццяна Грыневіч спявала вершы Ніла Гілевіча пад гітару, хор імя Алеся Рашчынскага выконваў творы паэта акапэла і пад фартэпіяна.

На прыканцы імпрэзы ўсе госці праспявалі разам, мусіць, самую вядомую песню на верш Гілевіча — “А я лягу-прылягу”. На гэтай узнёслай ноце вечар скончыўся.

Я. Лабоха







Опубликовано: 05.10.2016
Больше по рубрике
Цикл круглых столов «Личность и алкоголь»
14.10.2022
В общежитии БГТУ прошел студенческий марафон «Стань лучше»
14.10.2022
Дефиле «Осенний стиль»
06.10.2022
Посещение Национального исторического музея Республики Беларусь
04.10.2022
Профилактика правонарушений. Беседа «Я и закон»
04.10.2022
Марафон «Стань лучше!»
26.09.2022
«КОЛА СВЯТ БЕЛАРУСКІХ»
22.09.2022
Обзорная городская пешая экскурсия «Страницы каменной архитектуры Верхнего города»
15.09.2022
Да 100-годдзя з дня нараджэння Соф'і Адамаўны Кунцэвiч – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, былога дырэктара бібліятэкі БДТУ
26.08.2022
Посещение Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны
19.05.2022