21 лютага з нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і ў сувязі з правядзеннем тыдня роднай мовы ў БДТУ студэнты 1 курса факультэта ПіМ прынялі ўдзел у акцыі “Ты ў сэрцы маім, матуліна мова”, сутнасць якой заключалася ў дэкламацыі вершаў, прысвечаных тэме роднай мовы.
На святочнай сустрэчы прагучалі вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы, П. Панчанкі, У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, Н. Гальпяровіча, А. Пысіна, Максіма Танка і інш.
21 лютага былі падведзены вынікі конкурсу ілюстрацый “Маё любімае беларускае слова”. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў. Яны падрыхтавалі ілюстрацыі да спрадвечна беларускай лексікі, а таксама падабралі цікавую інфармацыю пра паходжанне і гісторыю незвычайных, малаўжывальных слоў беларускай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы ў БДТУ прайшоў пад дэвізам: РУСКАЙ МОВЕ ДАЙ РАЗГРУЗКУ – ГАВАРЫ ПА-БЕЛАРУСКУ!