Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Скарынаўскія чытанні 2015

Дзень беларускага пісьменства – адно з важных, сацыяльна значных мерапрыемстваў, арганізатарам якога штогод выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні асноўнай  святочнай праграмы ў Шчучыне з 3 па 6 верасня ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на  факультэце Выдавецкай справы і паліграфіі  ўпершыню адбыўся Міжнародны форум «Скарынаўскія чытанні 2015: кнігавыданне і кнігараспаўсюджванне ў кантэксце кроскультурных камунікацый ХХІ стагоддзя». Арганізатарамі выступілі загадчыкі кафедраў паліграфічных вытворчасцей (Кулак М.  І.) і рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (Куліковіч У. І.).
Падчас форума прайшла навуковая канферэнцыя з удзелам супрацоўнікаў 16 ВНУ Республікі Беларусь, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, Славеніі, прадстаўнікоў Гомельскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы і выдавецтва «Беларускі Дом Друку». 22 навуковыя распрацоўкі прэзентавалі таксама аспіранты, магістранты, студэнты і школьнікі з усіх абласцей Беларусі. Акрамя гэтага, у рамках мерапрыемства адбыліся майстар-класы па бук-арту, былі арганізаваны выстава сучаснай кніжнай прадукцыі «Спадчыннікі Францыска Скарыны», выстава-прэзентацыя рарытэтаў з друкаваных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і бібліятэкі БДТУ.
Завяршальным акордам Скарынаўскіх чытанняў стаў фестываль «Вянок культур – наша спадчына», дзе з нумарамі мастацкай самадзейнасці выступілі школьнікі Мінскай вобласці.
Удзельнікі форума пашырылі веды пра стан кнігадрукавання ў нашай краіне і за мяжой, абмяняліся творчымі ідэямі, вызначалі кірункі супрацоўніцтва, атрымалі зарад пазітыўных уражанняў.
 Дзем’яненка Ганна,
магістрант кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій



Удзельнікі навуковай канферэнцыі (злева-направа): Таццяна Маруняк , пратаірэй Ігар Альшанаў  і пратаірэй Аляксандр Лапушанскі  (Гомельская епархія), Улаздімір Куліковіч (Мінск),  Наталля Лезунова (Санкт-Пецярбург), Людміла Пятрова, Юрый Шпакоўскі, Сяргей Сіпайла (Мінск)


Вучні і настаўнікі школ Мінскай вобласці



Выступае вучаніца 7 «В» класа СШ № 1, г. Фаніпаля Яна Трухановіч




Опубликовано: 07.09.2015
Больше по рубрике
Как создаются энциклопедии: практика и теория (встреча с директором «Белорусской энциклопедии им. П. Бровки»)
09.10.2020
Флешмоб «Белорусская полька»
01.10.2020
Выставка работ первокурсников «Мы и наше творчество»
28.09.2020
День здоровья «На старт!»
25.09.2020
Конкурсная программа «Планета № 5»
24.09.2020
Книжный «Оскар» у кафедры редакционно-издательских технологий
23.09.2020
Интеллектуальное шоу «Игры разума»
23.09.2020
Студенческий марафон «Стань лучше»
22.09.2020
Осенний показ «Краса студгородка»
17.09.2020
Фестиваль "Студенческая осень - 2020"
11.09.2020