Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Шчыра віншуем!

28 кастрычніка ў межах святкавання 85-годдзя ўніверсітэта ў канферэнц-залі адбылося ўрачыстае ўручэнне ганаровых грамат лепшым студэнтам і выпускнікам БДТУ «за выдатную вучобу, высокія дасягненні ў навукова-даследчай, грамадскай рабоце і ў сувязі з 85-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта».

Падчас цырымоніі рэктар БДТУ, прафесар Іван Міхайлавіч Жарскі нагадаў прысутным, што атрымаць якасную адукацыю і стаць высокакваліфікаваным спецыялістам ў сваёй сферы — першасная задача кожнага студэнта. Таму варта ўсе сілы аддаваць паглыбленню ведаў, удасканаленню практычных навыкаў, а таксама навуковым даследаванням. Рэктар пажадаў усім далейшых поспехаў у навучанні, плёну ў навуковай і грамадскай дзейнасці. «Усё, што мы маем сёння, мы павінны захаваць і прымножыць», — падкрэсліў Іван Міхайлавіч.

Ганаровыя граматы атрымалі студэнты нашага факультэта:

* Круковіч Ірына Валер’еўна, студэнтка 2 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

* Колб Крысціна Сяргееўна, студэнтка 3 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

* Тарасевіч Ксенія Тарасаўна, студэнтка 3 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

* Трушко Алена Георгіеўна, студэнтка 4 курса 5 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа».

Шчыра віншуем!


 
              

Опубликовано: 02.11.2015
Больше по рубрике
Конкурсная программа «СТУДиЯ ПОЗИТИВ»
17.11.2023
«Лялька мінулага»
03.11.2023
Музей «Дом Ваньковичей. Культура и искусство первой половины ХIХ века»
31.10.2023
Музыкальный час «ХИТ-волна»
27.10.2023
«СемьЯ. Родовод»
20.10.2023
“АКАВІТА” віншуе мастацкага кіраўніка ансамбля Аляксандра Палікарпавіча Ляха
17.10.2023
Віншуем удзельнікаў Ⅳ Міжнароднага літаратурна-мастацкага конкурса маладых аўтараў “Под сенью дружных муз”
17.10.2023
День открытых людей на факультете ТОВ
13.10.2023
Интерактив «МАМА ПАТИ»
13.10.2023
Фото-дефиле «Гаспадар і гаспадыня»
11.10.2023