Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Шчыра віншуем!

28 кастрычніка ў межах святкавання 85-годдзя ўніверсітэта ў канферэнц-залі адбылося ўрачыстае ўручэнне ганаровых грамат лепшым студэнтам і выпускнікам БДТУ «за выдатную вучобу, высокія дасягненні ў навукова-даследчай, грамадскай рабоце і ў сувязі з 85-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта».

Падчас цырымоніі рэктар БДТУ, прафесар Іван Міхайлавіч Жарскі нагадаў прысутным, што атрымаць якасную адукацыю і стаць высокакваліфікаваным спецыялістам ў сваёй сферы — першасная задача кожнага студэнта. Таму варта ўсе сілы аддаваць паглыбленню ведаў, удасканаленню практычных навыкаў, а таксама навуковым даследаванням. Рэктар пажадаў усім далейшых поспехаў у навучанні, плёну ў навуковай і грамадскай дзейнасці. «Усё, што мы маем сёння, мы павінны захаваць і прымножыць», — падкрэсліў Іван Міхайлавіч.

Ганаровыя граматы атрымалі студэнты нашага факультэта:

* Круковіч Ірына Валер’еўна, студэнтка 2 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

* Колб Крысціна Сяргееўна, студэнтка 3 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

* Тарасевіч Ксенія Тарасаўна, студэнтка 3 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

* Трушко Алена Георгіеўна, студэнтка 4 курса 5 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа».

Шчыра віншуем!


 
              

Опубликовано: 02.11.2015
Больше по рубрике
«Солдаты победы»
14.05.2019
Мастер-класс по изготовлению подарочной полиграфической продукции
11.05.2019
Награждение победителей
02.05.2019
XVIII рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі ў рамках Года малой радзімы
29.04.2019
Правядзенне літаратурна-паэтычнага конкурсу ўласных твораў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДТУ
29.04.2019
«МЕДИАСФЕРА-2019»
24.04.2019
Фотофакт: Студенческая весна-2019
24.04.2019
БИБЛИОНОЧЬ-2019 в библиотеке БГТУ
23.04.2019
Конкурс инсценированной песни «Калейдоскоп времени»
22.04.2019
В Минске пройдёт фестиваль пакистанского кино
22.04.2019