Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Шчыра віншуем!

28 кастрычніка ў межах святкавання 85-годдзя ўніверсітэта ў канферэнц-залі адбылося ўрачыстае ўручэнне ганаровых грамат лепшым студэнтам і выпускнікам БДТУ «за выдатную вучобу, высокія дасягненні ў навукова-даследчай, грамадскай рабоце і ў сувязі з 85-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта».

Падчас цырымоніі рэктар БДТУ, прафесар Іван Міхайлавіч Жарскі нагадаў прысутным, што атрымаць якасную адукацыю і стаць высокакваліфікаваным спецыялістам ў сваёй сферы — першасная задача кожнага студэнта. Таму варта ўсе сілы аддаваць паглыбленню ведаў, удасканаленню практычных навыкаў, а таксама навуковым даследаванням. Рэктар пажадаў усім далейшых поспехаў у навучанні, плёну ў навуковай і грамадскай дзейнасці. «Усё, што мы маем сёння, мы павінны захаваць і прымножыць», — падкрэсліў Іван Міхайлавіч.

Ганаровыя граматы атрымалі студэнты нашага факультэта:

* Круковіч Ірына Валер’еўна, студэнтка 2 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

* Колб Крысціна Сяргееўна, студэнтка 3 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

* Тарасевіч Ксенія Тарасаўна, студэнтка 3 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

* Трушко Алена Георгіеўна, студэнтка 4 курса 5 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа».

Шчыра віншуем!


 
              

Опубликовано: 02.11.2015
Больше по рубрике
Посещение Национального художественного музея Республики Беларусь
23.02.2022
Міжнародны дзень роднай мовы Ў БДТУ
23.02.2022
Окрытие киноклуба в день всех влюблённых
16.02.2022
Встреча с прекрасным
21.01.2022
ПРАЗДНУЕМ КРЕЩЕНИЕ
20.01.2022
И снова Старый Новый год
13.01.2022
Выставка «Зимняя сказка»
31.12.2021
Куфэрак навагодняй казкі
27.12.2021
«Новый год к нам мчится»
23.12.2021
Смотр-конкурс «Новогодние этажи»
17.12.2021