Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Рэспубліканская Акцыя-марафон “75 крокаў да вызвалення”

15.05.2019   у 13.15    літаратурны клуб БДТУ “Ветліца”  і  бібліятэка   правялі літаратурна-мастацкія чытанні ў межах Акцыі-марафону, якія прайшлі ў студэнцкай чытальнай зале.

Студэнты з ахвотай адгукуліся на прапанову прыняць удзел у чытаннях, выбралі цікавыя вершы членаў літаратурнага клуба “Ветліца”, надрукаваныя ў альманахах 2003-2015 гадоў, напісалі свае вершы, падрыхтавалі вершы беларускіх і савецкіх паэтаў.

Бібліятэка арганізавала выставу кніг, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны, а таксама стэнд, прысвечаны Кунцэвіч Соф’і Адамаўне, былому дырэктару бібліятэкі, якая была медсястрой на гэтай вайне і атрымала шмат узнагарод.

Эмацыйныя, добра падрыхтаваныя выступленні ўзрушылі залу, нікога не пакінулі раўнадушнымі, у  многіх  прысутных былі слёзы на вачах. Узнікала пачуццё гонару за здзейсныя подзвігі барацьбітоў за незалежнасць, за іх смеласць, мужнасць і ахвярнасць, удзячнасць за Вялікую Перамогу над фашызмам. Гэтым мацавалася гістарычная памяць, а душэўныя хваляванні рабілі яе больш глыбокай і трывалай.

                                           Праграма

Уступнае слова: Савіцкая Н.Я., кіраўнік клуба.

Чытальнікі :

  1.   Ваўчкоў Аляксей (І ФІТ), Макарэвіч Сяргей (І ФІТ), Тарасевіч Яна (І ХТТ), Сарока Анастасія (ІХТТ). Настасся Лісоўская “У зямлянцы” (трыпціх) (“Ветліца”, “AVE”, № 6).
  2. Турэйка Дмітрый (І ТАР). Наталля Сідзельнік “Маці салдата” (“Ветліца”, “AVE”, № 6).
  3. Заблоцкі Канстанцін (ІІПіМ). Святаслаў Філатаў “Забыць намагчыма” (“Ветліца”, “AVE”, № 5).
  4. Васюкевіч Аляксандра (І ТАР). Вольга Адамовіч “Памяць” (“Ветліца”, “AVE”, № 6).
  5. Цярэнцьеў Станіслаў (ІТАР). Кацярына Амельяновіч ”Вайна” (“Ветліца”, “AVE”, № 4).
  6. Лобан Лізавета (І ІЭФ). Аксана Шнітко “Хатынскі набат” (“Ветліца”, “AVE”, № 4).
  7. Белякоў Аляксей (ІІ ТАР). Пімен Панчанка. “Кавуны”.
  8.  Занько Аляксандр (ІХТТ). “Пра вайну” (уласны верш).
  9.  Тарасенка Дзіяна (ІІІ ПіМ).  Муса Джаліль .”Варвары”.
  10. Уласенка Дмітрый (ІІПіМ). Аляксандр Твардоўскі. “Пераправа”

Заключнае слова: Савіцкая Н.Я.

 

 

 

 








Фота:  Знайдзюк Святлана Баляславаўна, дырэктар бібліятэкі

Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Н.Я.Савіцкая



Опубликовано: 17.05.2019
Больше по рубрике
17 апреля. Фестиваль "Артвакации - 2026"
16.04.2026
Профсоюзный комитет предлагает билеты
17.03.2026
Вокальный коллектив БГТУ «Истоки» — Лауреат международного фестиваля «Звезда таланта»
19.12.2025
ПРАЗ МУЗЫКУ І ВЕРШЫ
22.10.2025
Літаратурна-музычная вечарына Вольгі Коваль
15.05.2025
Памяць і боль. Пазнаём Беларусь
09.04.2025
Тожественная церемония награждения победителей и призеров Республиканского конкурса
26.02.2025
В БГТУ отметили Китайский Новый год
06.02.2025
Поздравление ректора БГТУ Игоря Витальевича Войтова с Днем Победы!!
09.05.2024
О Героях Советского Союза
08.05.2024