Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Прэмія Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў
Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд “Вяртанне” абвяшчаюць прыём заявак на Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Прэмія будзе ўручаная ўжо другі раз вясной 2017 года, да конкурсу прымаюцца кнігі, што выйшлі ў 2016 годзе па-беларуску.

Прэмія Цёткі будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія — аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі).

У кожнай намінацыі будзе вызначаны адзін пераможца. Кожны з іх атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Больш інфармацыі шукайце на афіцыйным сайце ciotka.by.

Каб падаць кнігу на конкурс, трэба запоўніць форму на сайце ciotka.by. Прапанаваць кнігу на конкурс могуць выдавецтвы, аргкамітэт прэміі, члены журы, а таксама сам аўтар або мастак і наогул любы зацікаўлены чытач.

Летась пераможцамі першай Прэміі Цёткі сталі пісьменніца Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”.

http://budzma.by/news/startuye-novy-syezon-premii-tsyotki-dlya-dzicyachykh-pismyennikaw-i-ilyustrataraw.html


Опубликовано: 17.04.2017
Больше по рубрике
Со слезами на глазах...
07.12.2015
Посещение Национальной библиотеки
06.12.2015
Объявляется конкурс
03.12.2015
День студента
17.11.2015
Всемирный День студента
17.11.2015
Мисс Осень
13.11.2015
Шчыра віншуем!
02.11.2015
ALMA MATER – 85!
02.11.2015
Посещение выставки «Мятный лев - 2015»
02.11.2015
85-летие нашего университета
28.10.2015