Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
ПРАЗ МУЗЫКУ І ВЕРШЫ

 

 

22 кастрычніка 2025 г. адбылася адкрытая лекцыя па дысцыпліне “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці” на тэму: “Сучасныя дасягненні беларускай культуры”. Лектарамі сталі вядомыя творчыя асобы і грамадскія дзеячы: народны артыст Беларусі, кампазітар і музыкант Эдуард Сямёнавіч Ханок і старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў. Заслужаныя дзеячы культуры на прыкладзе сваёй творчасці пераканаўча прадэманстравалі агульныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай музыкі і літаратуры.

 

У сваім выступленні Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў асвяціў асноўныя кірункі дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі, распавёў пра значэнне грамадскага аб’яднання ў палітычным жыцці сучаснай Беларусі. Вядомы беларускі паэт для студэнтаў БДТУ прачытаў новыя вершы і падараваў свае кнігі ў калекцыю бібліятэкі. Шчырую падзяку за каштоўныя выданні выказала дырэктар бібліятэкі ўніверсітэта Вольга Альбертаўна Паўлавец.

Выступленне Эдуарда Сямёнавіча Ханка ўразіла сваёй шчырасцю і эмацыйнасцю, бо адбыўся музычны дыялог кампазітара і студэнтаў. Разам з маэстра студэнцкая аўдыторыя выканала папулярныя кампазіцыі Эдуарда Сямёнавіча.

 

Словы ўдзячнасці за творчыя выступленні выказаў прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце БДТУ Дзмітрый Уладзіміравіч Гапанюк.

Адкрытая лекцыя для студэнтаў першага курса сфарміравала дакладнае ўяўленне пра адметныя працэсы ў сучасным беларускім музычным мастацтве і  літаратурным жыцці, а выступленні творчых асоб пакінулі выключна пазітыўны настрой.


Опубликовано: 22.10.2025
Больше по рубрике
Музей «Лошицкая усадьба»
04.10.2023
Профилактика правонарушений и преступлений «Сделай правильный выбор!»
04.10.2023
Музыкальная экспресс - викторина «Ты - моя мелодия»
02.10.2023
Дни культуры Ростовской области в Республике Беларусь
26.09.2023
Народный праздник «Багач»
25.09.2023
Пешая экскурсия «Страницы каменной архитектуры Верхнего города»
15.09.2023
Фольклорный клуб «Крыница» приглашает!
14.09.2023
Акция «Наше детство»
02.06.2023
«Декада кибербезопасности “КиберДети”»
01.06.2023
Информационный дайджест. Рыся, вперед
25.05.2023