Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Правядзенне літаратурна-паэтычнага конкурсу ўласных твораў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДТУ

Літаратурны клуб "Ветліца"
праводзіць літаратурна-паэтычны конкурс уласнай творчасці студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з 10-га па 23-га мая.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

1. “Захаваем памяць пра Вялікую Айчынную вайну, гераізм і мужнасць нашых продкаў” (Да  75-годдзя Перамогі);

 2. “Створым летапіс БДТУ” (Да 90-годдзя ўніверсітэта);

3. “Дыялог часу і творчасці”.

Выкладчыкі і супрацоўнікі БДТУ падаюць матэрыял  без удзелу ў конкурсе.


  1. Першы этап. Просьба дэканатам факультэтаў і выхавальнікам інтэрнатаў давесці інфармацыю аб правядзенні конкурсу да ведама студэнтаў. (Да 10 мая)
  2. Другі этап конкурсу праводзіцца 3 10 по 16 мая 2019 г. (знаёмства з канкурсантамі іх творамі  адбудзецца 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16 мая ў 13.15 – 13.50, аўд. 137-4);
  3. Трэці этап.  23 мая (чацвер) праводзіцца агульнаўніверсітэцкая вечарына-конкурс з вызначэннем пераможцаў у кожнай намінацыі;


Р
экамендацыі па правядзенні:

  1. ІІ этап конкурсу праводзяць кіраўнік літаратурнага клуба і прадстаўнікі журы і рэдактары з ліку студэнтаў ІІІ курса факультэта ПіМ 4-й групы,  члены літаратурнага клуба: Жых Дар’я Сяргееўна, Когут  Дар’я Фёдараўна, Прусевіч Валерыя Уладзіміраўна, Фядосенка Інга Уладзіміраўна, Самсонава Дар’я, Хваленя Святлана Вадзімаўна і Палевіч Вячаслаў Уладзіміравіч (ІУ ТАР-6), Пацапня Вераніка Сяргееўна (ІІТАР-3). Пытанні для ўзгаднення – Савіцкая Надзея Яўсееўна, тэл. +375 29 606 53 57.
  2. Канкурсанты могуць падаць свае творы ў наступных жанрах: паэзія – балада, верш, верш у прозе, цыкл  вершаў, паэма і інш.; проза – апавяданне, навэла, мініяцюра, аповесць, кароткая аповесць; публіцыстыка – эсэ, нарыс, інтэрв’ю, рэпартаж, маналог, біяграфічныя нататкі; пераклады – паэзія і проза (дадаецца тэкст, з якога зроблены пераклад, указваецца аўтар); літаратурная крытыка, аўтарская песня. На вечарыне 23 мая аўтары чытаюць свае творы або іх часткі (3-4 хвіліны) на памяць або з ліста. На ІІ этапе конкурсу аўтары павінны падаць конкурсныя  творы ў раздрукаваным і электорнным выглядзе.
  3. Патрабаванні да тэксту: удзельнікі  конкурсу ствараюць творчыя працы аб’ёмам да 15 старонак тэксту, фармат А-4, шрыфт Times New Roman, 14 пт., 1,5 інтэрвал, палі – 2,5 з усіх бакоў, водступ 1 см; прозвішча, імя, імя па бацьку, курс, факультэт, група, назва спецыяльнасці, № тэлефона,  назва работы –вялікімі літарамі, паўтлустым шрыфтам, выраўноўванне па цэнтры.
Кіраўнік літаратурнага клуба "Ветліца"                                                                                     Н.Я. Савіцкая


Опубликовано: 29.04.2019
Больше по рубрике
Со слезами на глазах...
07.12.2015
Посещение Национальной библиотеки
06.12.2015
Объявляется конкурс
03.12.2015
День студента
17.11.2015
Всемирный День студента
17.11.2015
Мисс Осень
13.11.2015
Шчыра віншуем!
02.11.2015
ALMA MATER – 85!
02.11.2015
Посещение выставки «Мятный лев - 2015»
02.11.2015
85-летие нашего университета
28.10.2015