Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Прафарыентацыя, майстар-класы і Дзень роднай мовы ў Гродне ад кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ)

 

Прафарыентацыя, майстар-класы і Дзень роднай мовы ў Гродне

ад кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ)

 

Па запрашэнні Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі дацэнт кафедры РВТ Уладзімір Куліковіч прыняў удзел у мерапрыемствах, арганізаваных гэтай установай.

19–20 лютага Уладзімір Іванавіч правёў серыю майстар-класаў для вучняў Гродзеншчыны, якія рыхтуюцца да заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

21 лютага – у Дзень роднай мовы – сустрэўся з навучэнцамі Гродзенскага каледжа галіновых тэхналогій і распавёў пра спецыяльнасці і спецыялізацыі БДТУ, а 22 лютага прачытаў серыю публічных лекцый для настаўнікаў 10 раёнаў Гродзеншчыны, якія павезлі ў свае школкі інфармацыю пра факультэты нашага ўніверсітэта.

Напярэдадні паездкі ў Гродна ва ўніверсітэт таксама па ініцыятыве Уладзіміра КУЛІКОВІЧА былі запрошаны вучні і настаўнікі Мінскай вобласці, якія прымалі ўдзел у літаратурным мерапрыемстве, прысвечаным Ядвігіну Ш., і былі наведвальнікамі вучэбных майстар-класаў нашага навукоўца.

Сумесныя праекты кафедры і ўстаноў адукацыі Беларусі працягваюцца. Новыя сустрэчы ў бліжэйшы час.

Святлана ХВАЛЕНЯ, аспірантка кафедры РВТ

 

 


Опубликовано: 23.02.2024
Больше по рубрике
Со слезами на глазах...
07.12.2015
Посещение Национальной библиотеки
06.12.2015
Объявляется конкурс
03.12.2015
День студента
17.11.2015
Всемирный День студента
17.11.2015
Мисс Осень
13.11.2015
Шчыра віншуем!
02.11.2015
ALMA MATER – 85!
02.11.2015
Посещение выставки «Мятный лев - 2015»
02.11.2015
85-летие нашего университета
28.10.2015