Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Памяць і боль. Пазнаём Беларусь

      5 і 6 красавіка 2025 г. адбылася экскурсійная паездка ў Гомель, Ветку і мемарыяльны комплекс “Ала”, арганізаваная прафкамам універсітэта. 42 экскурсанты (людзі амаль усіх узроставых катэгорый і розных сацыяльных статусаў – супрацоўнікі з дзецьмі і ўнукамі, пенсіянеры, 4 удзельнікі вакальнага ансамбля супрацоўнікаў “Акавіта” – Курачкіна Н.В., Дзям’янава Г.Г., Гаркавая М.А., Савіцкая Н.Я.) дружна сабраліся, і ўжо ў 6.30 выехалі з Мінска на экскурсійным аўтобусе. Падчас доўгага шляху да г. Гомеля студэнт другога курса  ЛГФ Ванечка расказваў пра найбольш знакавыя мясціны і падзеі на гэтым маршруце. 

      У Гомелі сваёй веліччу і прыгажосцю ўразіў палац Румянцава і Пашкевіча,   дабрачынная дзейнасць уладальнікаў палаца ў Гомелі і на Гомельшчыне. І таксама парк, які доўгі час лічыўся самым прыгожым у Еўропе. Вельмі вялікі па плошчы, з велічнымі дрэвамі, гідратэхнічнымі збудаваннямі, з лебядзямі, з вавёркамі, якія гатовы ўзяць ласунак з рук чалавека, з першымі кветкамі, спевам птушак, чыстым паветрам, з зімовым садам і інш.

    Пасля была экскурсія па горадзе  і – цырк. Трохгадзінную праграму Яраслава Запашнага глядзелі з цікавасцю і заміраннем сэрца: ярка, прыгожа, весела выступалі розныя групы артыстаў, а гімнасты   паказалі высокі прафесіяналізм і рызыку, выступаючы пад купалам без страхоўкі. Завяршылі праграму тыгры Яраслава Запашнага.

     Раніцай 6.04. у 10 гадзін  ужо былі ў Веткаўскім музеі народнай творчаці. Трохпавярховы будынак  музея змяшчае неверагодную колькасць экспанатаў народнай творчасці з самай даўняй даўніны да нашых дзён. Усё ўнікальнае, асабліва культура старавераў, іх ткацтва, іх абразы, фотаздымкі мясцовых жыхароў, пачынаючы з 19 ст. І усё гэта багацце сабрана дзякуючы нераўнадушнаму чалавеку –заснавальніку музея Шкляраву.

Памяць і боль

   З Веткі накіраваліся ў Светлагорскі раён наведаць мемарыяльны комплекс “Ала”, дзе была спалена каля двух тысяч чалавек  -  звыш 500 дзяцей, а таксама жанчын, пажылых людей і мужчын. Комплекс знаходзіцца на месцы спаленай вёскі Ала, сярод паршазданнай прыроды, непадалёк ад прыроднага заказніка “Выдрыца”.  “Ала” сустрэла нас мяцеліцай, адметнай архітэктурай

і словамі на Сцяне Памяці: “Мы жывём пакуль помнім, пакуль нас помняць мы жывём”. Унікальны экскурсавод, прапускаючы праз сэрца трагічныя падзеі гібелі людзей вёскі Ала і  прылеглых да яе мясцін, расказала гісторыю забойства тысяч  людзей і гісторыю стварэння комплекса. Мы плакалі, і прырода плакала разам з намі. Ахвярам ад БДТУ быў ускладзены вянок памяці, зроблены здымак на памяць, і мы  па дарозе ў Мінск працягвалі мінуту маўчання, паколькі ўсе былі пад моцным уражаннем ад убачанага і пачутага, і толькі гледзячы ў акно любаліся недарэчнымі ў красавіку, але ўсё ж такі вельмі прыгожымі заснежанымі краявідамі.

      Ад імя ўсіх экскурсантаў выказваю вялікую падзяку арганізатару экскурсіі Амяльчук Лідзіі Фёдараўне.

Кіраўнік вакальнага ансамбля супрацоўнікаў “Акавіта” Савіцкая Н.Я.

9.04.25.

Опубликовано: 09.04.2025
Больше по рубрике
Со слезами на глазах...
07.12.2015
Посещение Национальной библиотеки
06.12.2015
Объявляется конкурс
03.12.2015
День студента
17.11.2015
Всемирный День студента
17.11.2015
Мисс Осень
13.11.2015
Шчыра віншуем!
02.11.2015
ALMA MATER – 85!
02.11.2015
Посещение выставки «Мятный лев - 2015»
02.11.2015
85-летие нашего университета
28.10.2015