Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Па-простаму пра надзённае

У аўторак, 18 кастрычніка 2016 г., студэнты спецыяльнасці “Выдавецкая справа” мелі магчымасць “з першых вуснаў” даведацца, як сёння выпускаюцца перакладныя кнігі па-беларуску ў прыватных выдавецтвах: на кафедру рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій завіталі незвычайныя госці.

Ганна Янкута — перакладчыца, рэдактарка, літаратурны крытык — і Ігар Крэбс — перакладчык з нямецкай мовы — распавялі пра сваю творчую дзейнасць, якая рэалізуецца ў выпуску электроннага часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” і яго серыі выданняў “PostScriptum” (а з нядаўняга часу — таксама серыі электронных выданняў “Калекцыя “ПрайдзіСвет””).

Ганна Янкута прыязна і даступна расказала, як вядзецца праца над часопісам і з якімі цяжкасцямі прыходзіцца сутыкацца пры выданні беларускіх перакладаў, з дапамогай прынесеных з сабою кніг праілюстравала асобныя моманты. Ігар Крэбс дапоўніў Ганну, распавёўшы пра краўдфандынгавую кампанію для выдання зборніка апавяданняў пра Шэрлака Холмса, і падзяліўся асаблівасцямі працы над творамі В. Гаўфа.

Студэнты з цікавасцю слухалі выступоўцаў, разглядалі прапанаваныя кнігі. Пасля выступлення студэнткі задалі слушныя пытанні пра асаблівасці працы над перакладамі і ўласна выданнямі, на якія Ганна Янкута з задаваленнем адказала.

Пасля сустрэчы і студэнты, і госці кафедры выходзілі з аўдыторыі натхнёнымі.

Я. Лабоха

  
Ганна Якута і Ігар Крэбс




















Опубликовано: 19.10.2016
Больше по рубрике
Со слезами на глазах...
07.12.2015
Посещение Национальной библиотеки
06.12.2015
Объявляется конкурс
03.12.2015
День студента
17.11.2015
Всемирный День студента
17.11.2015
Мисс Осень
13.11.2015
Шчыра віншуем!
02.11.2015
ALMA MATER – 85!
02.11.2015
Посещение выставки «Мятный лев - 2015»
02.11.2015
85-летие нашего университета
28.10.2015