Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Незабыўная сустрэча ў Чэрвені

26 сакавіка 2015 года выкладчыкі нашага ўніверсітэта — удзельнікі харавога калектыву “Акавіта” — у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю БДТУ, выступілі перад кіраўнікамі агульнаадукацыйных устаноў, вучнямі і настаўнікамі Чэрвеньскага раёна.

Сустрэча адбылася ва установе адукацыі “Гімназія № 1 імя В.А. Караля г. Чэрвеня” дзякуючы начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ларысе Валянцінаўне, дырэктару гімназіі Аксане Мікалаеўне Калтовіч і загадчыку кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ Уладзіміру Іванавічу Куліковічу.

Падчас сустрэчы Уладзімір Іванавіч расказаў пра спецыяльнасці і спецыялізацыі, па якіх ажыццяўляе падрыхтоўку наш універсітэт, пра студэнцкае жыццё: вучобу, спартыўныя секцыі, творчыя аб’яднанні.

На працягу гадзіны радаваў прысутных сваімі песнямі творчы калектыў “Акавіта” пад кіраўніцтваў Аляксандра Палікарпавіча Ляха.

Сустрэча падаравала шмат прыемных хвілін і гаспадарам, і гасцям. Была дасягнута дамоўленасць аб далейшым супрацоўніцтве паміж БДТУ і ўстановамі адукацыі Чэрвеньскага раёна.

Тарасевіч К. Т., студэнтка 2 курса факультэта ВСіП

   

   



На фотаздымках імгненні сустрэчы: выступленне хора выкладчыкаў і задаволеныя твары слухачоў



Опубликовано: 03.04.2015
Больше по рубрике
Конкурсно-развлекательная программа «Новогодний киноляп»
22.12.2018
ЛІРЫЧНЫЯ ВЕЧАРЫНЫ Ў ТЭХНАЛАГІЧНЫМ ПРАВОДЗІЦЬ ЛІТАРАТУРНЫ КЛУБ “ВЕТЛІЦА”
14.12.2018
Акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная дню нараджэння Максіма Багдановіча (9 снежня 1891 - 25 мая 1917) “Нязгасная зорка беларускай зямлі”
07.12.2018
Профком БГТУ предлагает билеты на детские новогодние представления
05.12.2018
Конкурсная программа «Мисс общежития № 5»
03.12.2018
Финал "Минута славы" и фестиваль КВН
03.12.2018
Вечер классической музыки "Форте-пиано"
03.12.2018
Славім наш БДТУ!
30.11.2018
Акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц
21.11.2018
ТВ-шоу
19.11.2018