Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
Факультеты Абитуриентам ОИВР Партнёрам Библиотека Одно окно Инженерные классы
Наука
Міжнародная акцыя “Ноч музеяў 2021”


Дарагія сябры! Шчыра запрашаем правесці вечар 22 мая з 18.00 да 23.00 у гасціннай і прыветнай кампаніі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай ліатаратуры, які прапануе Вам эксклюзіўную праграму “(Не)Ноч у музеі”.
Зберагаючы мінулае, крочым у будучыню! Пад такім дэвізам працуе і развіваецца Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Музей, які аб’ядноўвае ўсіх беларускіх пісьменнікаў, захоўвае літаратурныя артэфакты. Літаратурны музей сёння – гэта пляцоўка для творчасці, гульні і развіцця. Літаратурны музей збірае, захоўвае (больш за 60 000 музейных прадметаў) і экспануе (больш за 1000 арыгінальных прадметаў штогод). Кожная літаратурная выстава – сапраўдная падзея, бо яна дае магчымасць спазнаць свет беларускіх аўтараў, іх герояў і таямніцы беларускага характару.
У гэты цудоўны вечар/(не)ноч вы зможаце павандраваць у прасторы і часе па дзеючых экспазіцыях музея пад дэвізам “22 за 3” – паўдзельнічайце ў 22 музейных актыўнасцях усяго за 3 рублі. За адзін вечар вы пазнаёміцеся з 7 экспазіцыямі і прыміце ўдзел у спецыяльных музейных праграмах, па выніках якіх атрымаеце падарункі. Адмыслова створаная фотазона, флэшмоб “Вясёлкін у #літмузеі” дапаможа зафіксаваць гэты дзень у памятных фотаздымках і знайсці новых сяброў у сацыяльных сетках.
Вас чакае музычна-паэтычная праграма, квэст “Таямніцы літаратурнага”, гульні, спаборніцтвы, занятак “Зрабі кнігу сваімі рукамі” і шмат іншага. 
Хапайце добры настрой і да сустрэчы 22 мая ў 18.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры па адрасе вул. М. Багдановіча, 13.

МУЗЫЧНА-ПАЭТЫЧНАЯ ПРАГРАМА
18.00 – 18.30 Урачыстае адкрыццё акцыі “(Не) ноч у музеі”. Выступленне вучняў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Лакацыя: вестыбюль.
21.30. Канцэртная праграма “Ад слова жывога пачатак…”. Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”. Лакацыя: Лекцыйная зала. Экспазіцыя “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…”

Квэст “Таямніцы літаратурнага”. Лакацыя: усе экспазіцыйныя залы музея.
Павандруеце па літаратурна-музейнай краіне і разгадаеце ўсе сакрэты, што музей падрыхтаваў для вас. Наведаўшы ўсе экспазіцыі і адказаўшы на ўсе пытанні вы атрымаеце купон акцыі “Хадзем у музей!”, які дае зніжку 50% на наведванне мінскіх філіялаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Прыходзьце і праверце сваю кемлівасць і ўважлівасць.

АКТЫЎНАСЦІ ПА ЭКСПАЗІЦЫЯХ:
Гульня хадзілка “Звязка беларускіх казак”. Лакацыя: Экспазіцыйная зала, 1 паверх. Экспазіцыя “Мова хаты”.
Дзве каманды “Дабро” і “Зло” паспаборнічаюць у веданні беларускіх народных казак:“Зайкава хатка”, “Піліпка-сынок”, “Залаты птах”, “Пшанічны каласок”, “Музыка-чарадзей”, “Каток – залаты лабок”, “Лёгкі хлеб”, “Ганарыстая варона”, “Сынок з кулачок”, “Жаронцы”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Як курачка пеўніка ратавала”. Даведаецеся пра тое, як жылі нашыя продкі і ў якія гульні яны гулялі.
Прадугледжаны прагляд “чытанак-ліставанак” па беларускіх народных казках з запісаў Міхаіла Афанасьева “Шчасце і Няшчасце” і “Залатая шарсцінка”.

Акцыя “Дастаеўскія раскраскі”. Лакацыя: Экспазіцыйная зала №4. Міжнародная экспазіцыя“Фёдар Дастаеўскі. Жыццё і творчасць”.
Свет Дастаеўскага звычайна ўспрымаецца ў прыглушаных, змрочных шэра-карычневых танах, але на самой справе ў творах Дастаеўскага пануе шмат красак. Яго Пецярбург не заўсёды пахмурны, яго героі апрануты ў касцюмы, якія адпавядаюць таму часу і, адпаведна, модзе, яны часта яркія і рознакаляровыя. Паспрабуйце самі ў гэтым пераканацца, расфарбоўваючы касцюмы пісьменніка і яго персанажаў паводле цытат з твораў Фёдара Міхайлавіча. 

Інтэрактыўная праграма “Азбука Васі Вясёлкіна”. Флэшмоб “Вясёлкін у #літмузеі”. Лакацыя: Экспазіцыйная зала №7. “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт”.
У аснову інтэрактыўнай праграмы пакладзены аднайменны твор класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі. Разам з Васем Вясёлкіным праверым наколькі ўважлівымі вы былі на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Не пужайцеся, адзнакі ставіць не будем! Наведвальнікі з дзеткамі атрымаюць у падарунак часопісы “Вясёлка” і “Буся”. 
Прыміце ўдзел у флэшмобе “Вясёлкін у #літмузеі”. 

Умовы:
Экскурс “Васіль Быкаў. Справа аўтамабільная”. Лакацыя: “Зала №8. Пастаянная экспазіцыя “Беларуская літаратура. 50-70-я гг. ХХ стагоддзя”.
Вы даведаецеся пра народнага пісьменніка Беларусі яшчэ як пра мастака, пра апантанага аўтамабіліста, вандроўніка і чалавека з добрым пачуццём гумару і самаіроніяй. Самыя ўважлівыя слухачы атрымаюць падарунак – стыкерпак “Аўтамабіліст-вандроўнік Быкаў”. Групы будуць фарміравацца кожных 30 хвілін.

Занятак “Зрабі кнігу сваімі рукамі”. Лакацыя: Экспазіцыйная зала №9. Пастаянная экспазіцыя “Беларуская літаратура. 80-90-я гг. ХХ стагоддзя”.
Разам з незвычайным жыхаром музея – Мусеёнам – вы пазнаёміцеся з правіламі паводзін у музеі, з яго структурай, даведаецеся, які прадмет лічыцца экспанатам, як прадметы аб’ядноўваюцца ў калекцыі, а пасля зробіце самы папулярны экспанат літаратурнага музея – кнігу, якую аздобіце сваім фотаздымкам, выкананым у музейных інтэр’ерах.




Опубликовано: 22.05.2021
Больше по рубрике
Тожественная церемония награждения победителей и призеров Республиканского конкурса
26.02.2025
В БГТУ отметили Китайский Новый год
06.02.2025
Поздравление ректора БГТУ Игоря Витальевича Войтова с Днем Победы!!
09.05.2024
О Героях Советского Союза
08.05.2024
Старонкі 30-гадовай гісторыі “Акавіты”
15.04.2024
Чаму ж мне ня пець!
12.04.2024
КВИЗ-ВИКТОРИНА « БЕЛАРУСЬ КОСМИЧЕСКАЯ»
11.04.2024
Экскурсия в типографию «Донарит»
10.04.2024
Экскурсия в «Великий камень»
10.04.2024
Юбилейный концерт: «Акавите» - 30 лет
10.04.2024