Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Мюнхгаўзэн як ён ёсць і паэты планеты
Мюнхгаўзэн як ён ёсць і паэты планеты: на кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій прайшла прэзентацыя новых беларускіх перакладаў сусветнай класікі



У панядзелак, 17 красавіка 2017 г., на кафедру РВТ завіталі Ганна Янкута (перакладчыца, рэдактарка, літаратурны крытык) і Ігар Крэбс (перакладчык), каб апавесці пра новыя перакладныя кнігі, якія апошнім часам выходзілі ў беларускіх выдавецтвах, а таксама паразважаць пра выклікі ў сферы сучаснага беларускага кнігавыдання. Студэнты першага і другога курсаў разам з выкладчыкамі кафедры атрымалі магчымасць паслухаць, як гучаць па-беларуску Эдгар По і Генрых Гайнэ, зборнікі якіх выйшлі ў новай серыі “Паэты планеты” (выдавец Зміцер Колас), даведацца пра асаблівасці “творчых метадаў” класікаў.



Ігар Крэбс падзяліўся вынікамі своеасаблівага даследавання, якое яму давялося правесці цягам перакладу на беларускую мову з нямецкай “Прыгод барона Мюнхгаўзэна” (выдавецтва “Кнігазбор”) — кніга ўпершыню выйшла ў Беларусі ў прамым перакладзе, а не праз рускую. Аўдыторыя мела магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць на слайдах прэзентацыі, якія метамарфозы праходзіла кніга ад часу свайго першага выдання ў ХVII ст. у Лондане да першага прамога беларускага перакладу.



Напрыканцы прэзентацыі адбылася невялікая дыскусія, тэмай якой сталася сітуацыя ў сучасным беларускім кнігавыданні, прынамсі мастацкім. Загадчык кафедры У. Куліковіч, прафесар Л. Пятрова і выступоўца Г. Янкута падзяліліся меркаваннямі наконт таго, што перашкаджае беларускім выдаўцам трымацца на ўзроўні канкурэнтаў з суседніх краін.

Я. Лабоха




Опубликовано: 20.04.2017
Больше по рубрике
Акцыя:”Чытаем разам!”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча
23.11.2020
Викторина «9:0 в пользу знаний»
23.11.2020
Конкурс студенческих семей "Счастливы вместе"
17.11.2020
Фольклорно-экологический час «Народный календарь»
09.11.2020
Літаратурны клуб “Ветліца”. Мерапрыемствы на лістапад — снежань 2020 г.
09.11.2020
3 лістапада – 138 дзень нараджэння Якуба Коласа
04.11.2020
Заседание фольклорного клуба «Бульбачка i дранiкi»
02.11.2020
Осень в Минске
30.10.2020
Эко-представление «Зеленый мир»
26.10.2020
Выставка творческих работ студгородка "1000 теплых слов"
20.10.2020