Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Літаратурна-музычная вечарына Вольгі Коваль

13 мая 2025 г. адбылася літаратурна-музычная вечарына Вольгі Уладзіміраўны Коваль для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Выступоўцамі і ўдзельнікамі мерапрыемства сталі таксама студэнты 1 курса факультэта інфармацыйных тэхналогій БДТУ, якіх аб’яднаў творчы праект “Клуб крэатыўнасці”. Літаратурную сустрэчу для студэнтаў вядучых навучальных устаноў краіны арганізавала грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. На вечарыне прагучалі вершы Вольгі Уладзіміраўны Коваль са зборніка паэзіі “Беларускі блюз” пад акампанемент маладых музыкантаў. Удзельнікі “Клуба крэатыўнасці” БДТУ стварылі сугучча паэтычных вобразаў і гітарных акордаў, аб’ядналі мелодыі цымбалаў і беларускамоўныя вершы. Студэнцкая літаратурна-музычная вечарына стварыла адметны творчы настрой для новых ідэй і крэатыўных пошукаў у аматараў сучаснай беларускай паэзіі.

 

 

материал и фото Ольги Коваль


Опубликовано: 15.05.2025
Больше по рубрике
Батлейка: майстар-клас у “Паўночных Афінах” Беларусі
24.11.2014
Финал "Минута славы" и фестиваль КВН
17.11.2014
День студента в БГТУ
13.11.2014
День Октябрьской Революции
07.11.2014
День молодежи! День Студента!
05.11.2014
День всех святых
01.11.2014
Международный день ООН
24.10.2014
Минута славы
23.10.2014
Музей БГТУ
15.10.2014
День матери
14.10.2014